Молімся: О Марыя, праз набажэнствы першых суботаў месяца прагнем перапрасіць за пяць відаў знявагаў і абразаў Твайго Беззаганнага Сэрца. Прымі гэтае наша перапрашэнне за блюзнерствы, скіраваныя супраць Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго Дзявоцтва і Твайго Божага Мацярынства. Ахвяруючы Табе гэтае наша перапрашэнне, просім прабачэння для тых, хто не прызнае Цябе за Маці ўсяго чалавецтва і хто сее ў сэрцах дзяцей абыякавасць, ігнараванне і нават нянавісць да Цябе. Урэшце прагнем перапрасіць за знявагі, прычыненыя Табе тымі, хто зневажае Твае святыя выявы.
Маці Божая, аддаем Табе нашыя сэрцы. Ачысці іх, распалі ў іх любоў. Выпрасі нам святло Духа Святога, каб мы маглі пазнаць волю Божую і выканаць яе з Тваёй дапамогаю.
Жадаючы суцешыць і перапрасіць Тваё Беззаганнае Сэрца, распачынаем малітву Святога Ружанца.
Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. (3 разы)
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
Уваскрасенне Езуса ў велікодную раніцу — гэта вялікі знак перамогі нашага Збавіцеля над грахом і смерцю і, такім чынам, вызваленне ўсяго чалавецтва з няволі сатаны. Для нас уваскрасенне Хрыста азначае духоўнае адраджэнне ў водах хросту і вяртанне да новага жыцця ў справядлівасці і праўдзе. Гэта таксама знак годнасці нашага цела, якое ў поўнай славе будзе ўдзельнічаць у нашай радасці на небе.
Прымем дар уваскрасення, які дае нам Бог. Будзем жа часта карыстацца ласкаю паяднання, доступ да якой адкрываецца нам у сакрамэнце пакаяння, і ласкаю паяднання з пераможным Езусам у святой Імшы. Як мага часцей прыступайма да святой Камуніі, бо яна для нас — гарантыя нашага ўласнага ўваскрашэння.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, што ігнаруюць святыя сакрамэнты, не выкарыстоўваюць ласкі, здабытыя Хрыстом для чалавецтва праз Яго ўваскрасенне.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце.
Ойча наш…, Вітай, Марыя…(10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Сваім уваскрасеннем Езус перамог смерць, праз сорак дзён Ён узышоў на неба, каб падрыхтаваць месца прабывання для тых, хто паверыў у Яго. Як Найвышэйшы Святар і Валадар Сусвету, дзякуючы сваім заслугам і праз святыя сакрамэнты, распарадчыкам якіх Ён учыніў Касцёл, Езус мае моц увесці нас у Божае Валадарства.
Будзем жа нястомна прасіць ласку тугі па небе і вучыцца ісці праз жыццё шляхам, указаным нам Збавіцелем. Не ўнікайма штодзённых цяжкасцяў і цярпенняў, не боймася прыніжэння. Пасля жыцця, вернага Богу, нас чакае Неба.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія жывуць толькі сённяшнім днём і не думаюць пра вечнасць, спрабуюць стварыць сабе шчасце і рай тут, на зямлі, робячы гэта заўсёды за кошт іншых людзей і ранячы Сэрца любячага Збавіцеля.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру у Тваё непарушнае Дзявоцтва.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Дух Святы — выканаўца ўсялякага Божага дзеяння ў свеце. Гэта Ён сваім ценем атуліў Найсвяцейшую Панну Марыю, і Слова Божае сталася чалавекам. Гэта ў моцы Духа Святога Езус ішоў па свеце, навучаючы і здзяйсняючы цуды. Сваім Духам таксама Бог уваскрасіў Езуса з мёртвых.
Дзеянне Духа Святога асабліва праяўляецца ў справе асвячэння людзей з таго часу, калі на Апосталах спачылі вогненныя языкі і калі Дух Святы сышоў на Касцёл, які нараджаўся.
Молімся аб ласцы паслухмянасці натхненням Духа Святога і аб паслухмянасці вучэнню Касцёла.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія грашаць супраць Духа Святога, не прызнаючы Яго існавання і дзеяння. Няхай нашае наследаванне Марыі, якая просіць дароў Духа Святога і якая адданая Яго кіраўніцтву, будзе нашым перапрашэннем за грахі тых, хто кіруецца духам гэтага свету.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Усё жыццё Марыі праходзіла ў цесным паяднанні з Хрыстом. Праз унебаўзяцце Маці Божая асабліва стала падобнай да свайго Сына. Гэта вялікая праўда веры ўказвае нам усім канчатковую мэту імкненняў чалавека. Яна ўмацоўвае нас у веры ў нашае ўваскрашэнне і перамяненне ў іншым свеце.
Станьма пры ўнебаўзятай Марыі, каб радавацца хвалою нашай Маці. Праслаўляйма Бога за ўсе вялікія справы, якія Ён учыніў для Яе, і просім у Маці Божай ласкі праведнага жыцця, каб мы маглі сустрэцца з Ёю ў Божым Валадарстве.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія не прымаюць дагмату пра ўнебаўзяцце Марыі.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас шанаванне і любоў да Тваіх абразоў.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Святое Пісанне вучыць нас, што кожны слуга Божы атрымае нябесную карону, «карону жыцця і хвалы». Марыя, Маці Хрыста і Маці наша, па волі Бога — Каралева неба і зямлі. Асаблівую каштоўнасць мае Яе ўшанаванне, наследаванне Яе дабрадзейнасцяў і прысвячэнне сябе Яе Беззаганнаму Сэрцу.
Учынім жа Марыю Каралеваю ўсяго нашага жыцця, Паннаю нашых сэрцаў, каб мы сталі Яе шанавальнікамі і адданымі слугамі.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія не прызнаюць каралеўскай годнасці Найсвяцейшай Маці і не аддаюць Ёй належнай пашаны.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Каралева Ружанца Святога, наша Фацімская Пані! Дзякуем Табе за дапамогу, якую Ты нам аказала. Тваё Фацімскае пасланне — гэта праява Мацярынскай любові. Ты прагнеш усіх уратаваць і кожнага хочаш правесці на Неба.
Хвала і праслаўленне Айцу і Сыну, і Духу Святому за гэтую поўную велічы Каралеву Неба, за Яе Фацімскае пасланне і за выслухоўванне нашых просьбаў. Амэн.
Благаслаўлёная Ты, Марыя, пасланая Богам у Фаціму. Ты прынесла свету пасланне надзеі, заклік да малітвы і пакаяння, а таксама просьбу аб кампенсацыі за грахі, якія чыняць сучасныя людзі.
У той час, калі паволі набліжаецца спаўненне Тваіх словаў аб трыўмфе Твайго Беззаганнага Сэрца, мы звяртаемся да Цябе ў духу любові, пакоры і бязмежнага даверу і, яднаючыся з усім Касцёлам, усклікаем да Цябе: «Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца!».
Сёння стаім перад Табою, наша Маці, Маці нашых сем’яў, Маці людзей і ўсіх народаў. Ты ведаеш усе нашыя цярпенні і надзеі, Ты па-мацярынску адчуваеш усе змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўскалыхваюць наш сучасны свет. Просім, прымі нашыя малітвы, скіраваныя ў Найсвяцейшым Духу да Твайго Сэрца, і атулі Мацярынскай любоўю наш чалавечы свет, які мы даручаем Табе, непакоячыся за зямны і вечны лёс нас саміх і ўсіх нашых братоў і сясцёр.
Ты казала са смуткам: «Шмат душаў ідзе на асуджэнне». Сваёй духоўнай дачцэ, Люцыі, Ты тлумачыла, што «сучасны свет заслугоўвае патопу больш, чым у часы Ноя», а ў сваёй фацімскай таямніцы пакінула нам папярэджанне: сёння свет заслужыў вялікую Божую кару. Толькі Бог можа змяніць ход нашай гісторыі, пакласці канец распаўсюджванню вакол нас цывілізацыі смерці, абудзіць у людзей прагненне будаваць новы, лепшы свет. Як вучні Хрыста, пакліканыя да Яго служэння, стоячы сёння перад Табою, мы прагнем разам з усім Касцёлам з’яднацца перад Тваім Беззаганным Сэрцам у прысвячэнні, з якім Твой Сын у любові да нас аддаў сябе Айцу: «І за іх Я прысвячаю сябе, каб і яны былі асвячоныя ў праўдзе» (Ян 17, 19). Прагнем з’яднацца з нашым Адкупіцелем у гэтым прысвячэнні за свет і за чалавецтва — прысвячэнні, якое ў Яго Боскім Сэрцы мае моц перапрашэння і кампенсацыі за грахі.
Сёння аддаемся Табе безаглядна, каб кожны з нас быў «цалкам Твой», ажно на вякі, каб нішто не адлучыла нас ад Езуса, Збаўцы свету. Няхай нашае прысвячэнне ў еднасці з прысвячэннем Твайго Сына мае моц перамяніць навакольны свет. Няхай яно агорне ўсіх людзей і дапаможа перамагчы ўсялякае зло, якое дух цемры здольны пасяліць у сэрцы чалавека і ў яго ўчынках — тое, якое ўжо распаліў у наш час.
Просім Цябе, Марыя! Пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца — шлях, які вядзе сучасны свет да Бога. Просім, «ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды!».
Дапамажы нам моцаю Духа Святога перамагаць усялякі грэх, грэх у кожным яго абліччы: у нас саміх і вакол нас.
Няхай наш дзіцячы давер будзе Тваёю прыладаю, якую Ты выкарыстаеш згодна з Божаю воляю, каб настала цывілізацыя любові, згоды і святасці жыцця — у нас, нашых сем’ях і ўсіх народах.
Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная магутнасць Адкуплення — магутнасць міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі!
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі. Амэн.
Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намi.
Святая Марыя, – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi ласкi Божай,
Мацi міласэрнасці,
Мацi надзеі,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,
Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Каўчэг Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Палёгка мігрантаў,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева Апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца святога,
Каралева сем’яў,
Каралева супакою,
Каралева Беларусі, – малiся за нас.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi.
С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.
О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.
Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.
(на выбар, 15 хвілін)