Гэта МАЛЫ ШЛЯХ, шлях, які вядзе да з’яднання з Езусам пры дапамозе Біблійных тэкстаў, урыўкаў з кнігі св. Тамаша Кэмпійскага "Следам за Хрыстом" і тэкстаў св. Манфора, каб
пазбавіцца ад духа гэтага свету;
пазнаць самога сябе;
пазнаць і палюбіць Марыю;
пазнаць і палюбіць Езуса.
Тэксты падрыхтоўкі састаўлены кс. Марыянам Піянткоўскім і складаюцца з разважанняў, урыўкаў са Святога Пісання, твору Тамаша Кэмпійскага "Следам за Хрыстом" і св. Людвіка дэ Манфора (у перакладзе Наталлі Дарашкевіч). Урыўкі з твору св. Т. Кэмпійскага узяты ў перакладзе з лацінскай мовы д-ра Станіслава Грынкевіча (выданне 1934г., Львоў - Вільня).