зразумець, што ў гэтым свеце не адпавядае духу Езуса Хрыста;
распазнаць, якія ўва мне ёсць азнакі духа гэтага свету;
з пакорай прасіць Езуса і Марыю дапамагчы мне ад іх пазбавіцца.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Гора вам,… крывадушнікі»
«Унутры поўныя крывадушша і беззаконня»
25 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці! 26 Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку. 27 Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, бо вы падобныя да пабеленых трунаў, якія звонку здаюцца прыгожымі, але ўнутры поўныя касцей нябожчыкаў і ўсялякай нячыстасці! 28 Так і вы звонку здаяцеся людзям справядлівымі, але ўнутры поўныя крывадушша і беззаконня.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Існуюць яшчэ крывадушныя ўшанавальнікі Святой Дзевы»
«Ёсць таксама карыслівыя ўшанавальнікі»
102. Існуюць яшчэ крывадушныя ўшанавальнікі Святой Дзевы, якія хаваюць свае грахі і злосныя схільнасці пад плашчом гэтай вернай Дзевы, каб у вачах людзей быць не тымі, кім з’яўляюцца на самой справе.
103. Ёсць таксама карыслівыя ўшанавальнікі, якія прыбягаюць да Святой Дзевы толькі каб перамагчы ў нейкай справе, пазбегнуць небяспекі, вызваліцца ад хваробы або ў нейкай іншай патрэбе. У іншым выпадку яны б пра Яе і не згадалі. Усё гэта ілжывая пабожнасць, і асобы гэтай катэгорыі не мілыя ані Богу, ані Яго Святой Маці.
Які вобраз сябе самога ты паказваеш іншым людзям і ў сваім асяроддзі?
Малітва святога ружанца.