Імкнуцца прыняць Марыю так, як Яе прыняў Бог.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання
«Марыя – дрэва жыцця»
«Яго плод – Езус Хрыстус»
«Марыя – святое месца»
«Святое святых, дзе ўфармоўваюцца святыя»
«Трынітарнае вымярэнне Марыі ўва мне»
Менавіта ў малітве да Маці Божай святы Людвік-Марыя выражае трынітарнае вымярэнне Яе адносінаў з Богам: "Вітай, Марыя, улюбёная Дачка Спрадвечнага Айца; вітай, Марыя, дзівосная Маці Сына; вітай, Марыя, верная Абранніца Святога Духа!" (Таямніца Марыі, 68). Гэтыя традыцыйныя выразы, якія ўжо ўжываў святы Францыск Асізскі (гл. Fonti Francescane, 281), нават, калі ў іх ёсць новая аналогія, несумненна вельмі моцныя, каб выразіць асаблівы ўдзел Святой Дзевы ў жыцці Найсвяцейшай Тройцы.
Ключавыя словы і фразы для разважання
«Марыя напаўняе святлом кожную душу, якая давяраецца Ёй»
«Яна паглыбляе яе сэрца»
«Яна пашырае яе душу»
«Яна яе ачышчае»
«Які я маю досвед ЖЫЦЦЯ Ў МАРЫІ?»
[57] Нарэшце Марыя стаецца ўсім у гэтай душы пасля Езуса Хрыста: Яна асвячае яе дух сваёй чыстай верай, Яна паглыбляе яе праз сваю пакору, Яна пашырае яе і ахінае сваёй любоўю, Яна ачышчае яе сваёй чысцінёй, Яна ўшляхетнівае яе і павялічвае праз сваё мацярынства. Але на чым гэта я спыняюся? Бо толькі досвед дае спазнаць усе гэтыя цуды Марыі, якія з'яўляюцца неверагоднымі дзеля людзей вучоных і ганарлівых і нават дзеля шматлікіх пабожных людзей.
які аспект твайго жыцця з’яўляецца марыйным? Або наадварот, не з’яўляецца?
Малітва святога ружанца.