зразумець, што ў гэтым свеце не адпавядае духу Езуса Хрыста;
распазнаць, якія ўва мне ёсць азнакі духа гэтага свету;
з пакорай прасіць Езуса і Марыю дапамагчы мне ад іх пазбавіцца.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя фразы і словы для разважання:
«Выконвайце Слова»
«Калі нехта лічыць сябе пабожным, пры гэтым не кантралюе свой язык і падманвае сваё сэрца, яго рэлігійнасць марная»
«Падтрымліваць сіротаў і ўдоваў падчас выпрабаванняў»
«Асцерагацца бруду гэтага свету»
13 Уваходзьце праз вузкую браму, бо шырокая брама і прасторная дарога вядуць да згубы, і многія ўваходзяць праз яе. 14 А вузкая брама і вузкая дарога вядуць у жыццё, але нямногія знаходзяць яе. 15 Асцерагайцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай вопратцы, а ў сярэдзіне — ваўкі драпежныя. 16 Па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці збіраюць з цярноўніку вінаград або з асоту смоквы? 17 Так кожнае добрае дрэва родзіць добрыя плады, а дрэннае дрэва родзіць дрэнныя плады. 18 Не можа добрае дрэва радзіць дрэнныя плады, а дрэва дрэннае радзіць добрыя плады. 19 Кожнае дрэва, якое не родзіць добрага плоду, ссякаюць і кідаюць у агонь. 20 Таму па пладах іхніх пазнаеце іх.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
"Нясталае ўшанаванне – супрацьлегласць вернаму ўшанаванню"
"Марыя, Дзева верная"
"Усё рабіць з любоўю і вернасцю"
101. Ёсць такія, што ўшаноўваюць Святую Дзеву з перапынкамі і паводле ўласных капрызаў: часам яны гарачыя, а часам цёплыя, часам яны, здаецца, гатовыя ўсё аддаць дзеля Яе служэння, а потым, праз нейкі час, зусім мяняюцца. Спачатку яны гатовыя ўзяцца за ўсе набажэнствы да Святой Дзевы, уступіць ува ўсе брацтвы, а потым не выконваюць з вернасцю ўсе практыкі. Яны зменлівыя, як месяц. А Марыя, ставіць іх пад свае стопы разам з паўмесяцам, бо яны нясталыя і нявартыя быць сярод верных слугаў, гатовых усё аддаць дзеля служэння гэтай вернай Дзеве. Лепш не загружаць сябе такой колькасцю малітваў і пабожных практыкаванняў, лепш выканаць іх менш, але захоўваючы вернасць, нягледзячы на спакусы свету, д’ябла і плоці.
Вернасць у малых рэчах вельмі каштоўная ў ажыццяўленні вялікіх рэчаў. Калі ты не прымаеш удзелу ў Святой Імшы кожную нядзелю, зрабі пастанову гэта рабіць. Калі ты верны гэтаму практыкаванню, падумай тады, як яшчэ лепш удзельнічаць у нядзельнай Святой Імшы.
Малітва святога ружанца.