Самавыхаваўчая праца гэтых дзён заключаецца ў пазнанні саміх сябе. Штодзённа робім пакорны рахунак сумлення, просім у Маці Божай святла, каб пазнаць сябе, і ў канцы паўтараем: “Сам па сабе я здольны да ўсялякага зла, але ўсяго чакаю ад Тваёй дабрыні, Маці мая”.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
a) Я з’яўляюся Божым стварэннем. Бог – мой Айцец. Ён стварыў мяне з вялікай любоўю, падараваў мне жыццё. Ці ўсведамляю я гэта? Ці задумваюся над гэтым?
b) Марыя – самае дасканалае Божае стварэнне. Яна – святыня і адпачынак Святой Тройцы, дзе Бог валадарыць самым дасканалым і боскім спосабам, як ні ў якім месцы сусвету.
c) Ці люблю я Бога, свайго Створцу і свайго Айца? Ці я бачу сябе ў Божым святле? Ці прымаю сябе ад Яго? Я залежны ад Бога і ўсё маю дзякуючы Яго дабрыні. Ці я шчаслівы ад гэтай думкі? Ці стараюся вызваліцца ад гэтай залежнасці і імкнуся быць незалежным і самадзейным? Ці я ўсведамляю, што я не толькі Божае стварэнне. Я яшчэ Божае дзіця. Бог мой Айцец. Ці гэтая думка прыносіць мне радасць? Ці прымаю я Божае дзяцінства? Ці прыходжу да Бога як Яго дзіця? Або я настолькі дарослы і незалежны, што мне гэта ўвогуле не патрэбна? Ці адчуваю сябе занадта ўпэўненым, самадастатковым і жадаю самастойна весці і будаваць сваё жыццё? Калі так, ці гатовы я змяніць сваё мысленне?
d) Марыя, Улюбёная Дачка Бога Створцы, дапамажы мне ўсвядоміць, што я Божае стварэнне і ўлюбёнае Божае дзіця, дапамажы мне любіць Бога як свайго Айца.
Пс 139 (138), 5-15:
"З усіх бакоў мяне ахінаеш і кладзеш на мяне сваю руку. Цудоўнае для мяне разуменне Тваё, недасягальнае, не магу спасцігнуць яго. Куды пайду ад духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцяку? Калі ўзыду на неба, Ты там; калі спачну ў адхлані, Ты побач. Калі вазьму крылы зараніцы і перасялюся на ўскраіну мора, – нават там рука Твая мяне павядзе, і Твая правіца будзе трымаць мяне. Калі скажу я: «Няхай змрок мяне накрые, а святло навокал няхай зробіцца ноччу», – нават змрок не будзе цёмным для Цябе, а ноч будзе яснай, як дзень, цемра – як святло. Ты стварыў маё нутро і выткаў мяне ва ўлонні маёй маці. Слаўлю Цябе, бо я цудоўна створаны, дзівосныя справы Твае. Ты добра ведаеш маю душу. Не былі схаваны ад Цябе мае косткі, калі ў таямніцы мяне стваралі; я сатканы быў у глыбіні зямлі."
1. Вось Бог мой і ўсё маё. Чаго ж больш яшчэ хацець ды аб якім шчасці лятуцець? О салодкае і мілае слова! Аднак толькі таму, хто любіць Слова адвечнае, а ня свет і ўсё, што ёсць на свеце. Бог мой і ўсё маё. Даволі слоў гэтых таму, хто іх разумее і з вялікай радасцяй паўтараць іх будзе той, хто сапраўды любіць Бога. Калі Ты прысутны – усё ёсць вяселлем, калі няма Цябе – ўсё смуціцца. Ты сэрца супакойваеш, даеш супакой вялікі і радасць бяздонную. Дзякуючы Табе гэтак радасна мы глядзім на ўсё ды ўсюды Цябе хвалім; без Цябе нічога нам ня будзе да спадобы. Каб нешта было нам мілым і прыемным, трэба ў ім прысутнасці ласкі Тваёй і святла мудрасці Тваёй.
2. Хто Цябе любіць – усё яму добра. А хто ў Табе ня мае сваёй радасці – што ж будзе яго пацехай? Але мудрацы свету і людзі змысловыя[1] адкідваюць мудрасць Тваю і гінуць, бо ў першых адна толькі марнасць, а ў другіх смерць тоіцца. А тыя, якія Цябе наследуюць, пагардзіўшы светам і морачы сваё цела ідуць за Табой, - маюць сапраўдную мудрасць, бо кінулі яны марнасць дзеля праўды, а цела дзеля духа. Гэтым Бог – радасць вялікая: і калі знойдуць яны што добрае ў творах – усё гэта заўсёды скіруюць на хвалу Тварца свайго. Іншая аднак і вельмі нават іншая радасць Тварца і стварэння, вечнасці і дачаснасці, Святла першапачатнага, вечнага, нястворанага і святла, што ад яго свеціцца [2].
[1] цялесныя.[2] свяціла нябеснага (ред.)3. О святло вечнае, што зіхаціш ясней за ўсякае святло створанае, з вышыні сваёй кінь на мяне пярун яснаты, які асвяціў бы ўсю глыбіню сэрца! Ачысці, развесялі, асвяці ды ажыві духа майго магутнасцю сваёю, каб злучыўся я стульна[3] ў захапленні вялікім на векі з Табою. О, калі ж прыйдзе гэтая шчаслівая і пажаданая хвіліна, калі Ты накорміш мяне сваёю прысутнасцю ды будзеш мне ўсім ува ўсім? Пакуль ня прыйдзе тая хвіліна, датуль няма поўнага шчасця! Дагэтуль, нажаль, жыве ўва мне стары чалавек, яшчэ не зусім раскрыжаваны, яшчэ не зусім замораны. Дагэтуль яшчэ хапае яму сілы змагацца з духам, вядзе ён духоўную барацьбу ды душы маёй не дае панаваць спакойна.
[3] шчыльна.4. Але Ты, што валодаеш сіламі мора і стрымліваеш рух хваляў ягоных (Пс 88, 10), паўстань, дапамажы мне. Расцяруш народы, якія хочуць вайны (Пс 67, 31), разгані іх магутнасцю сваёю. Пакажы, прашу, веліч Тваю і хай будзе праслаўлена праўда Твая, бо ж няма іншае надзеі, ці іншае абароны, як у Табе, Госпадзе Божа мой!
ў наступных інтэнцыях:
жаданні убачыць праўду;
аб святле пазнання самога сябе.