пазнаць і палюбіць Езуса Хрыста, Уцелаўлёную Мудрасць.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Быў ім паслухмяны»
«Узрастаў у гадах»
«Узрастаў у мудрасці і ў ласцы»
51 І ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. 52 Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Езус схаваўся ва ўлонні Марыі»
«Ён быў Ёй паслухмяны і падданы»
«Як убогі, Ён быў залежным ад сваіх бацькоў»
«Як малое дзіця, Ён быў залежным ад свайго бацькі і ад сваёй Маці»
[139] Другі матыў, які паказвае нам, што вельмі патрэбна і карысна для хрысціяніна цалкам прысвяціць сябе Найсвяцейшай Дзеве, каб больш дасканала належаць Езусу Хрысту.
Гэты добры Настаўнік не пасаромеўся замкнуцца ва ўлонні Святой Дзевы як вязень і нявольнік любові і быць Ёй паслухмяным і падданым трыццаць гадоў. І тут, паўтараю, чалавечы розум губляецца, калі пачынае сур’ёзна разважаць над гэтымі паводзінамі Уцелаўлёнай Мудрасці, якая не пажадала аддацца людзям адразу, але толькі праз Найсвяцейшую Дзеву, і не пажадала прыйсці ў свет дарослым незалежным чалавекам, але бедным маленькім дзіцяткам, залежным ад Сваёй святой Маці. Гэтая бясконцая Мудрасць, якая нязмерна жадала праславіць Бога — Свайго Айца і ўратаваць людзей, не знайшла найлепшага і найпрасцейшага сродку гэта зрабіць, як ува ўсім падпарадкавацца Найсвяцейшай Дзеве, і не толькі на працягу першых васьмі, дзесяці ці адзінаццаці гадоў свайго жыцця, як іншыя дзеці, але трыццаці. І сваім трыццацігадовым падпарадкаваннем і залежнасцю ад Найсвяцейшай Девы Яна праславіла Бога — Свайго Айца больш, чым калі б Яна выкарыстала гэты час на цуды, абвяшчэнне Добрай Навіны па ўсёй зямлі, навяртанне грэшнікаў. Калі б так, то Яна б гэта зрабіла. O! Праслаўляйце велічна Бога, падпарадкоўваючыся Марыі па прыкладзе Езуса!
Маючы перад сваімі вачыма такі выразны і вядомы прыклад, ці можам мы быць настолькі неразважлівымі, каб шукаць больш дасканалы сродак і больш кароткі шлях, каб праславіць Бога, замест таго, каб падпарадкавацца Марыі па прыкладзе Яе Сына?
ты паслухмяная асоба ці бунтаўнічая? Ты верная асоба ці не? Ці можаш ты падпарадкавацца Марыі, як Езус або з Езусам?
Малітва святога ружанца.