прайсці гэты этап з пакорай, супакоем сэрца, жаданнем убачыць праўду;
галоўнае не ў тым, каб я ўбачыў сам сябе, а дазволіць, каб Езус і Марыя з любоўю паглядзелі на мяне.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Мы з’яўляемся грэшнікамі»
«Мы павінны вызнаваць свае грахі, каб быць прабачанымі»
8 Калі кажам, што не маем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды. 9 Калі ж вызнаём грахі нашыя, то Ён, верны і справядлівы, адпусціць нам грахі і ачысціць нас ад усялякай несправядлівасці. 10 Калі кажам, што мы не зграшылі, то робім Яго ілгуном, і няма ў нас слова Ягонага.
«Хто такі Хорхэ Марыя Бергогліо?» Папа Францішак адказвае: "Я грэшнік". Ён маўкліва глядзіць на журналіста. Я пытаюся ў яго ці я маю права задаць гэтае пытанне... Ён ківае галавой і кажа мне: «Я не ведаю якое азначэнне магло б быць больш дакладным... Я грэшнік. І гэта самае справядлівае азначэнне... Гэта не нейкі літаратурны вобраз або выраз. Я грэшнік.» Папа разважае далей, так, як бы ён не чакаў гэтага пытання і быў змушаны да больш глыбокага роздуму. «Так, я магу сказаць, што я трохі спрытны, што ўмею добра кіраваць справамі, але праўда таксама і тое, што я трохі наіўны. Так, але найлепшая выснова гэта тая, што знаходзіцца глыбока ўнутры і якую я лічу найбольш праўдзівай, а менавіта гэтая: я грэшнік, на якога Бог скіраваў свой позірк.» Потым зноў паўтарае: «Я чалавек, на якога Бог скіраваў свой позірк.»
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Пазбягаць граху»
«Рабіць намаганні, каб пазбягаць граху»
«Маліцца ружанец, разважаючы над таямніцамі»
«Шкадаваць за свае грахі»
[99] І я кажу, што так злоўжываць ушаноўваннем Найсвяцейшай Дзевы, якое пасля ўшанавання нашага Госпада і Найсвяцейшага Сакраманту самае святое і велічнае, — азначае, учыніць найвялікшае блюзнерства, што пасля блюзнерства нягоднага прыняцця Святой Камуніі самае вялікае і невыбачальнае.
Я прызнаю, што, каб мець ласку сапраўднага ўшанавання Святой Дзевы, не абавязкова быць настолькі святым, каб пазбягаць кожнага граху, хоць і трэба гэтага жадаць. Але трэба прынамсі (трэба добра занатаваць тое, што я зараз скажу):
Па-першае, трэба мець шчырую пастанову пазбягаць хаця б смяротнага граху, які зневажае як Маці, так і Сына.
Па-другое, трэба прымушаць сябе пазбягаць граху.
Па-трэцяе, уступіць у марыйнае брацтва, маліцца на ружанцы ці чытаць іншыя малітвы, захоўваць пост у суботу і гэтак далей.
[100] Гэта вельмі неабходна дзеля навяртання грэшнікаў, нават самых зацвярдзелых. І калі ты, мой чытач, у гэтым стане і нават ужо адной нагой у вечным асуджэнні, я раю табе выконваць тое, што я сказаў вышэй, з умовай, аднак, што ты будзеш гэта рабіць дзеля таго, каб атрымаць ад Бога праз міласэрнасць Святой Дзевы ласку навяртання і прабачэння грахоў, каб перамагчы свае злыя схільнасці, а не спакойна заставацца ў граху, нягледзячы на дакоры сумлення, насуперак прыкладу Езуса Хрыста і святых і словам Святога Евангелля.
зрабі пастанову пазбавіцца ад адной са сваіх дрэнных звычак.
Малітва святога ружанца.