Імкнуцца прыняць Марыю так, як Яе прыняў Бог.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання
«Марыя такая самая Маці, як і ўсе іншыя»
«Яны знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях»
12 І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях». 13 Раптам з анёлам з’явілася вялікае войска нябеснае, якое праслаўляла Бога і ўсклікала: 14 «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі». 15 Калі анёлы адышлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: «Пойдзем у Бэтлеем і паглядзім, што там сталася і пра што абвясціў нам Пан». 16 І пайшлі яны, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. 17 А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіця. 18 Усе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. 19 А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Марыя самая дасканалая»
«Марыя самая святая з усіх стварэнняў»
[157] 3. Гэтае практыкаванне ўшанавання Найсвяцейшай Дзевы з’яўляецца пэўным шляхам, каб ісці і з’яднацца з Езусам Хрыстом, таму што боская Марыя — самае дасканалае і святое з усіх чыстых стварэнняў, а Езус Хрыстус, які прыйшоў да нас самым дасканалым шляхам, не абраў іншага дзеля свайго вялікага і цудоўнага вандравання. Найвышэйшы, незразумелы і недасягальны, Той, Хто ёсць, пажадаў прыйсці да нас, маленькіх зямных чарвякоў, якія з’яўляюцца нічым. Як гэта магло здарыцца? Найвышэйшы дасканалым і боскім чынам зышоў да нас праз пакорную Марыю, нічога не згубіўшы са сваёй боскасці і святасці. І цяпер менавіта праз Марыю гэтыя маленькія павінны дасканалым і боскім чынам уздымацца да Найвышэйшага, нічога не баючыся. Нязмернасць дазволіла сябе пазнаць маленькай Марыі і нічога не згубіла са сваёй велічы. Таксама і мы павінны дазволіць цалкам напоўніць сябе і праводзіць да канца.
Недасяжны наблізіўся, беспасрэдна, дасканала і нават прыватна з’яднаўся з нашай чалавечай натурай праз Марыю, нічога не губляючы са Сваёй велічы. Таксама і мы павінны праз Марыю наблізіцца да Бога і з’яднацца з Ёю дасканала і беспасрэдна, не баючыся быць адкінутымі.
Нарэшце, Той, Хто ёсць, пажадаў прыйсці да тых, якія «ня ёсць»[1], і зрабіць так, каб тое, што «ня ёсць», сталася Богам[2], або «Тым, Хто ёсць». Ён зрабіў гэта дасканалым чынам, аддаючыся і цалкам падпарадкоўваючыся маладой Дзеве Марыі, не перастаючы ў той самы час быць Тым, Хто Ёсць, праз усю Вечнасць. Таксама і мы праз Марыю, хоць нічога самі па сабе ня вартыя, можам стаць падобнымі да Бога праз ласку і хвалу, аддаючыся Ёй настолькі дасканала і бяз рэшты, каб мы былі нічым у сабе, а ўсім перад Ёй, не баючыся памыліцца.
[1] Гэта значыць, да нас — людзей.[2] Глядзі Пс 82, 6. Створаныя на вобраз Божы (Быц 1, 27) і абдораныя ласкай назвацца Яго дзецьмі (Рым 8, 15), мы ўсе пакліканыя быць “багамі” праз удзел у натуры Самога Бога (гл. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла 460).прасіць у малітве аб вялікім даверы і вялікай падпарадкаванасці Марыі.
Малітва святога ружанца.