Не хавай нічога, а шчыра скажы: ці Ты шчаслівы?
Сёння вельмі мала шчаслівых людзей. Ты дасягаеш ажыццяўлення розных прагненняў і праз нейкі час кажаш: гэта не тое. Чаму так? Так створаны чалавек, нішто на зямлі не можа яго насыціць. Толькі той, хто мае Бога, можа быць шчаслівы.
Ці верыш Ты, што толькі Бог з’яўляецца тваім шчасцем? Не чытай далей, пакуль не адкажаш на гэтае пытанне.
Жыццё вельмі паважнае. Мы жывем толькі адзін раз і ад гэтага залежыць цэлая вечнасць. Або вечнае шчасце, або вечнае няшчасце. Але збаўленыя будуць шчаслівымі ўсе па-рознаму: адны больш, другія менш, у залежнасці ад таго, як яны жылі на зямлі. Калі б Ты ведаў, што азначае быць у небе на вышэйшай ступені, Ты б усё аддаў, каб асягнуць гэты ўзровень.
Ці Ты гатовы ўсё аддаць, каб асягнуць, мачыма, найвышэйшы ўзровень хвалы і шчасця ў небе?
Жыццё нельга будзе паўтарыць. Кожны крок жыцця вельмі важны, кожны ўлічваецца. Няправільны крок, грэх – гэта заўсёды страта, знак недаразвіцця, памяншэння сябе.
Ці ты хочаш не рабіць няправільных крокаў? Каб заўсёды выбіраць дабро, патрэбны дзве рэчы: ведаць, што для мяне ў гэтую хвіліну самае лепшае і жадаць гэта выканаць. Мы дрэнна выбіраем, таму што не ведаем або не хочам выбіраць з таго, што лепшае. Пакуль Ты не навучышся заўсёды выбіраць тое, што для цябе найлепшае, Ты не будзеш шчаслівы. Што для цябе лепш на кожны дзень? Ты часта не ведаеш, але Бог ведае і ў Яго ёсць план Твайго жыцця. Ён нікога не стварае без дакладнага плану. Ён выбраў і прызначыў для Цябе шчаслівае месца ў небе. Вызначыў таксама шлях, найлепшае заданне на кожны дзень.
Табе трэба знайсці спосаб, каб даведацца ад Бога, што табе трэба рабіць кожны дзень. Аднак, гэта ня лёгка. Яшчэ цяжэй бывае выканаць пазнаны Божы план. Бог добры выхавацель і добра ведае, што чалавек узрастае праз працу і цярпенне, а нам гэта не падабаецца. Мы часта ведаем, чаго Бог прагне, але не хочам выконваць Яго волю.
Вельмі неразважна паступае чалавек, які не хоча выконваць волю Божую. Найлепшы спосаб жыцця, які гарантуе поўню на зямлі і асабістую годнасць, а ў небе найвялікшую хвалу, гэта верна выконваць Божы план, Божую волю.
Ці Ты верыш, што Бог сапраўды Цябе любіць і ўсё, што пасылае, з’яўляецца Яго любоўю? Ці Ты шчыра хочаш выканаць кожную Яго волю? Бог ведае, што пасля першароднага граху Твой розум не ўмее добра распазнаваць дабро і зло, што Твая воля слабая, эгаістычная, што Ты ўцякаеш ад працы і ахвяры, і гонішся за прыемнасцю.
Бог дае Табе асаблівую дапамогу, каб Ты добра распазнаваў Яго волю і заўсёды яе выконваў.
І гэта МАРЫЯ.
Яна заўсёды выбірала тое, што падабаецца Богу, заўсёды верна выконвала кожнае Божае жаданне. Таму Яна атрымала ласку таго, што можа быць для Цябе нястомнай дапамогай. Чым больш Ты да Яе будзеш набліжацца, тым больш Яна зможа Табе дапамагаць. З Ёй скончыцца Тваё спазненне ў духоўным развіцці, Ты пачнеш хутка ўзрастаць, а калі будзеш Ёй верны, дасягнеш поўні. Ты можаш скарыстацца з Яе дапамогі, а можаш адмовіцца.
Ці хочаш Ты карыстацца дапамогай МАРЫІ ?