зразумець, што ў гэтым свеце не адпавядае духу Езуса Хрыста;
распазнаць, якія ўва мне ёсць азнакі духа гэтага свету;
з пакорай прасіць Езуса і Марыю дапамагчы мне ад іх пазбавіцца.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання
«Адкінем учынкі цемры»
«Будзем паводзіць сябе прыстойна»
«Апранемся ў Пана Езуса Хрыста»
11 Вы ведаеце, што настала ўжо пара, каб вы абудзіліся са сну, бо цяпер збаўленне бліжэй да нас, чым тады, калі мы паверылі. 12 Ноч мінула і наблізіўся дзень. Таму адкінем учынкі цемры і апранемся ў зброю святла. 13 Як у дзень, будзем паводзіць сябе прыстойна, не ў гулянках ды п’янстве, не ў распусце ды разбэшчанасці, не ў сварках ды зайздрасці, 14 але апраніцеся ў Пана Езуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажадлівасці.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
Пазбягайце граху
Наслядуйце цноты Марыі
Якія дзесяць цнотаў Марыі?
Яе глыбокая пакора,
Яе жывая вера,
Яе сляпая паслухмянасць,
Яе няспынная малітва,
Яе цалкавітае ўтаймаванне цела
108. Па-трэцяе, сапраўднае ўшанаванне Святой Дзевы святое, гэта значыць, яно дае душы ласку пазбягаць граху і наследваць цноты Найсвяцейшай Дзевы, асабліва Яе глыбокую пакору, жывую веру, сляпую паслухмянасць, няспынную малітву, поўнае ўтаймаванне плоці, боскую чысціню, гарачую любоў, гераічную цярплівасць, анёльскую пяшчотнасць і боскую мудрасць. Гэта дзесяць галоўных цнотаў Найсвяцейшай Дзевы.
выбяры якую-небудзь цноту Марыі і практыкуй яе на працягу дня.
Малітва святога ружанца.