Кс. Дамінік Хмелеўскі, SDB (салезіянін). Аўтар кнігі Кэхарытомэнэ, вялікі ваяр і шанавальнік Марыі, заснавальнік супольнасці Ваяры Марыі, якая сёння налічвае 5000 мужчын. Вельмі цікавыя канферэнцыі кс. Дамініка на польскай мове можна знайсці на ютуб канале.
Гэты асаблівы вобраз Марыі на вокладке з’яўляецца творам мастака Рычарда Л Джорджэа. Вобраз паўстаў па прыкладу вядомай італьянскай скульптуры Маці Божай Ласкавай, якая знаходзіцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця ў вёсцы Тыхальіна, у Босніі і Герцэгавіне. Гэты вобраз называюць Наша Пані з Тыхайльіні і наша Пані з Меджугор’я.