зразумець, што ў гэтым свеце не адпавядае духу Езуса Хрыста;
распазнаць, якія ўва мне ёсць азнакі духа гэтага свету;
з пакорай прасіць Езуса і Марыю дапамагчы мне ад іх пазбавіцца.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Ніхто не можа служыць двум гаспадарам»
«Што нам есці?»
«Што піць?»
«У што апрануцца?»
«Не турбуйцеся ні аб чым, ваш Айцец Нябесны ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым»
«Аддане сябе Божаму Провіду»
24 Ніхто не можа служыць двум гаспадарам. Бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне.
25 Таму кажу вам: не турбуйцеся аб жыцці вашым, што есці і што піць, ні аб целе вашым, у што апрануцца. Ці ж не большае жыццё за ежу, а цела – за вопратку? 26 Паглядзіце на птушак нябесных: яны ні сеюць, ні жнуць, ні збіраюць у засекі, і Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці ж вы не больш вартыя за іх? 27 І хто з вас, турбуючыся, можа дадаць да свайго росту хоць адзін локаць?
28 І аб вопратцы навошта турбуецеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць: ні працуюць, ні прадуць. 29 Кажу вам, што нават Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх. 30 Калі ж палявую траву, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, ці не намнога больш вас, малаверныя? 31 Таму не турбуйцеся і не кажыце: “Што нам есці?” або: “Што піць?” або: “У што апрануцца?” 32 Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі. А ваш Айцец Нябесны ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым. 33 Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці Ягонай, а гэта ўсё дадасца вам.
34 Таму не турбуйцеся аб заўтрашнім дні, бо заўтрашні дзень патурбуецца сам за сябе. Хопіць кожнаму дню свайго клопату.
Ключавыя словы і фразы для рaзважання:
«Д’ябальская мудрасць – гэта любоў да пашаны і гонару»
«Людзі гэтага свету імкнуцца быць заўважанымі і паважанымі»
«Яны жадаюць быць таксама праслаўлянымі і ўзвялічанымі»
82. Д’ябальская мудрасць – гэта любоў да пашаны і гонару. Менавіта гэтую мудрасць вызнаюць разумныя гэтага свету, калі імкнуцца, хоць і не заўсёды адкрыта, да велічы, пашаны, гонару і высокіх пасадаў; калі імкнуцца быць заўважанымі, паважанымі, праслаўлянымі і ўзвялічанымі іншымі людзьмі; калі ў вучобе, працы, змаганнях, у сваіх словах і ўчынках ім патрэбныя толькі павага і праслаўленні ад іншых людзей, каб іх лічылі пабожнымі асобамі, вучонымі людзьмі, вялікімі кіраўнікамі, мудрымі заканадаўцамі, людзьмі бязмежных заслугаў, якія адрозніваюцца вялікай значнасцю…
зрабі рахунак сумлення і вызнач дату наступнай споведзі. Або вызнач дату наступнай размовы са святаром.
Малітва святога ружанца.