Імкнуцца прыняць Марыю так, як Яе прыняў Бог.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання
«Дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё»
«Ці Марыя з’яўляецца нашым скарбам?»
19 Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа знішчаюць і дзе злодзеі падкопваюцца і крадуць. 20 Збірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць. 21 Бо дзе скарб твой, там будзе і сэрца тваё.
2. Святы Людвік-Марыя вельмі пераканана заахвочвае з любоўю кантэмпляваць таямніцу Ўцелаўлення. Сапраўднае ўшанаванне Марыі з’яўляецца хрыстацэнтрычным. Сапраўды, як нагадаў Другі Ватыканскі Сабор, "пабожна разважаючы і прыглядаючыся да Яе ў святле Слова, якое стала чалавекам, Касцёл з пашанай глыбей пранікае ў таямніцу Ўцелаўлення" (Канстытуцыя Lumen Gentium, 65).
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Каму даверыць гэты скарб?»
«Складзіце ў Сэрцы Марыі ўсе вашыя скарбы, ласкі і цноты»
[178] Хоць вы добра мяне разумееце, душы прызначаныя, я буду казаць яшчэ больш адкрыта. Не хавайце золата вашай міласэрнасці, ані срэбра вашай чысціні, ані водаў нябесных ласкаў, ані віна вашых заслугаў і цнотаў у дзіравай торбе, у разбітым і старым куфры, у сапсаванай судзіне, якімі вы з’яўляецеся, бо тады вы будзеце абкрадзеныя злачынцамі, гэта значыць, дэманамі, што шукаюць і сноўдаюць удзень і ўначы, каб гэта зрабіць. Вы можаце забрудзіць дрэнным пахам самалюбства, сваволля і спадзявання на саміх сябе ўсё самае чыстае, што вам дае Бог. Складзіце ў Сэрцы Марыі ўсе вашыя скарбы, ласкі і цноты, бо Яна — Святыня духоўная, Святыня годная, Святыня пабожнасці («Vas spirituale, vas honorabile, vas insigne devotionis»). Як толькі сам Бог схаваўся ў гэтай Святыні з усёй сваёй дасканаласцю, Яна Сама сталася цалкам духоўнай і ператварылася ў духоўны прытулак самых адухаўлёных душаў, Яна сталася годным Пасадам самых вялікіх князёў вечнасці, Святыняй пабожнасці і Прытулкам душаў, што найбольш ззяюць лагоднасцю, ласкамі і цнотамі. Нарэшце, Яна сталася багатай, як залаты дом, моцнай, як вежа Давідава, і чыстай, як слановая косць.
якія твае найлепшыя рысы? Ці ты настолькі давяраеш Марыі, каб даверыць іх Ёй?
Малітва святога ружанца.