Як я раней жыла без гэтага прысвячэння... Як сляпая хадзіла навобмацак...Чытаць далей
"Я, як каталічка, ведала пра ролю Марыю, бо ў сям'і заўсёды маліліся да Маці Божай. Але пасля прысвячэння Марыя стала для мяне Маці, а Езус братам. Я б сказала, што гэтае прысвячэння як фільтр, праз які ачышчаецца погляд на Марыю і Езуса. Пасля прысвячэння я ўзяла Марыю ў свой дом па прыкладу Св. Яна, у сваё сэрца. Я так моцна ўдзячна Богу і Марыі што глянулі на мяне ласкава і паклікалі да гэтага прысвячэння. Толькі праз некаторы час пасля прысвячэння разумееш, якім ты быў брудным чалавекам. Мне падаецца, што гэтае прысвячэння як таямніца святога Ружанца - абвяшчэння Божага Валадарства і заклік да навяртання. Як я раней жыла без гэтага прысвячэння... Як сляпая хадзіла навобмацак"...
Я полюбила ружанец. И это не моя заслуга, это всё Мария... Чытаць далей
"Пахвалёны Езус Хрыстус! Большое спасибо за книгу а.Елисея, за возможность приблизится к Марии. Я раньше жила, как все: по праздникам ходила в Костёл, к споведи два-три раза в год, с раннего детства знала молитвы (бабушка научила на польском языке). Так и жила, вроде с Богом, с верой. Но как-то не особо задумывалась о Марии. Но мне пришлось пройти через испытания и тяжкасци в моей семье. И в момент боли и отчаяния я стала молиться от всего сердца. А ещё моя сестричка сбросила ссылку на группу "Библия, читаем вместе". Я читала свидетельства других людей, через что они проходили. Во многих видела себя. Молитва стала каждодневной. Потом "Жывы місійны ружанец", молитвы за святароў и кансэкраваных асобаў. Я полюбила ружанец. И это не моя заслуга, это всё Мария. А теперь я отдаю ей всю себя, свою семью, коллег по работе. И стараюсь всё делать вместе с Марией. Она моя Королева! Спасибо вам ещё раз за эту группу. Всех участников этой группы отдаю в Непорочное Сердце Марии."
Галіна
"У мяне няма у жывых бацькоў, вельмі рана памёр муж. Раптам не стала старэйшых нада мной, і я проста згубілася ў нейкі момант. Цяпер у мяне з'явілася Святая Маці, якая клапоціцца пра мяне і мякка навучае. Першы цуд ад Яе быў у момант падрыхтоўкі... Чытаць далей
Я прачнулася на досвітку і яшчэ сонная адчула незвычайную цеплыню ў сэрцы, узнік вобраз Крыжа ў нашай капліцы і ўбачыла (адчула) чалавека, які перадаў мне веру ў Бога з любоўю і дабрынёй у сваім сэрцы. Цяпер я ведаю, як перадаецца вера. Толькі праз сэрца. І я магу перадаць веру сыну ўжо праз сваё сэрца.
Я ўстаю ў 5 гадзін раніцы ці раней, каб не менш гадзіны памаліцца павольна i засяроджана Ружанец і адчуць усiм сэрцам Святую Маці, аддаць ёй сваю любоў. Калі яшчэ не трэба мітусіцца і адцягвацца на справы.
Ужо дзясяткі разоў перачытвала раздзел кнігі а.Елісея “Аддаваць сябе”, каб глыбей адчуць увесь сэнс аддавання.
Складаным было навучыцца аддаваць Марыі іншых людзей (у аўтобусе ўспамінаю і аддаю ёй). І складана пытаць дазвол на кожную дробязь, мы ж, сучасныя жанчыны, такія незалежныя і самастойныя. І тым радасней адчуць водгук у сэрцы ад яе."
Неллі
"Пасля заканчэння Прысвячэння засталося у мяне "традыцыяй" адмаўляць прынамсi дзесятак Ружанца, далучылася таксама да группы Ружанцовай.
Таксама спадабалiся мне спаднiцы, і вельмi часта пачала iх насiць. Таксама было натхненне перабраць шафу i знайсцi рэчы праз якiя у кагосьцi могуць паявiцца грэшныя думкi.
Пасля Прысвячэння палешылiся адносiны с мужам i усiмi людзьмi. Адны знаемыя, якiя не званiлi некалькi гадоў, захацелi зноў аднавiць адносiны.
Таксама навучылася iнакш глядзець на людзей - так як бы iншыя вочы. Iнакш пачала рэагаваць на тое, што кажуць iншыя людзi, з большым спакоем и паразуменнем.
Дзякуй за дапамогу у малiтве! I заахвочваю усiх хто сумняваецца, альбо баiцца.
Было цяжка, але гэта варта! Жадаю усiм супакою!"
"Вакол нас шмат людзей нешчаслівых, шмат хто ў неспакоі за будучыню...
А.Елісей піша, што прысвячэнне робіць нас вольным ад страху. Я хачу засведчыць, што адчула гэта. Як шмат людзей прагнуць дасягнуць супакою, занадта дбаючы пра здароўе, змяняючы месца жыхарства, імкнучыся ўсё прадугледзець і ва усім сябе забяспечыць... Чытаць далей
Я атрымала супакой як Божую ласку, быццам бы пазбавіўшыся ад усяго цяжару трывогі, нават не заўважыўшы як і калі. Маці Божая паступова вырашыла усё справы, перад якімі я адчувала сябе бездапаможнай. Богу Хвала!
Прысвячэнне робіць нас вольным ад прывязаннасці да граху. Гэта праўда, бо Маці Божая выпрасіла для мяне ласку памяркоўнасці, каб пазбавіць ад прыступаў гневу... Некаторыя думаюць, што гэта натуральна, калі чалавек губляе валоданне сабою і зрываецца на бліжніх. Можна гэта апраўдаць слабымі нервамі, стомай... Тады кажуць "нешта на яго нашло". Ці разумееце вы, што гэта за "нешта"? Ці можна ад яго абараніцца, ці ёсць магчымасць не даць гэтаму стану завалодаць чалавекам? Мне не дапамагалі ані кнігі па псіхалогіі, ані анлайн трэнінгі... Я спавядалася, прасіла ў дзяцей прабачэння і зноў губляла валоданне сабою...
І аднойчы сын заўважыў, што нешта змянілася ў доме - ціха стала. Маці больш не крычыць, не нервуецца! Дзеці адчулі супакой і бяспеку! Бо там дзе гаспадырыць Панна Марыя, не можа панаваць зло. Я бязконца ўдзячная Богу за гэтую ласку!!!
Цяпер я ведаю, адкуль людзі бяруць гэтую моц любові, каб прымаць чалавека з яго недахопамі, каб шкадаваць нават тых, хто цябе абражае - гэта цалкам Божая ласка! Дзякуй Маці Божай, што выпрошвае для нас гэтыя скарбы, якіх мы зусім нявартыя!
Шукайма найперш Валадарста Божага, а астатняе дадасца нам! Давайце адкінем спакусы, пройдзем гэты шлях падрыхтоўкі і рашуча аддамо Найсвяцейшай Маці ўсё, чым мы ёсць і што маем!
Нахай нашае жыццё пераменіцца ў Яе пяшчотных руках, няхай Панна Марыя пэўным шляхам павядзе да святасці! Няхай у жыцці кожнага з вас будзе споўнена Божая воля!"..
Дар'я
"Вялікі дзякуй Пану Богу і Найсвяцейшай Панне Марыі за гэту магчымасць прысвячэння. Дзякуй усім хто рыхтаваў, перакладаў гэтыя чытанні і агучваў. Няхай добры Бог вас ўзнагародзіць усімі патрэбнымі ласкамі.
Для мяне гэта ня лёгкі шлях, патрабуе высілкаў, але гэта таго варта, і гэта дае плён, не адразу, але паступова. Цяжка вырывацца з путаў граху, але гэта магчыма дзякуючы Пану Богу і Найсвяцейшай Панне Марыі і таксама ўсім вам, арганізатарам гэтай групы."
Вера.
"Хвала Хрысту!
Маё сведчанне: учора, калі паглядзела свой працоўны графік, узмалілася: Госпадзе, калі ж мне пайсці на Імшу? Даручыла гэтую справу Марыі. І сёння, калі я ўжо амаль апранулася, каб ісці на працу (засталіся толькі боты і куртка), тэлефануе начальніца і кажа, што першы візіт да хворай адмяняецца. А гэта азначае, што я паспяваю на Імшу ў маёй парафіі. Канечне, я пайшла, і пасля Імшы хутка прачытала акт ахвяравання. Потым я згубіла праязны і думала, што давядзецца купляць новы. Але вечарам мяне натхніла пазычыць ад каляжанкі, якая атрымала службовую машыну. Я выразна адчула, што гэтае натхненне было ад Каралевы мудрасці. Гэта супер -- ахвяраваць сябе Марыі! У першы ж дзень атрымала Яе ласкі!"
Инна.
"Хвала Хрысту!
Три раза пыталась пройти 33 дневную подготовку , что бы посвятить себя Иисусу, через Марию, и чувствовала, как кто то невидимый ставит ,,палки в колеса ''.
Первый раз готовилась, ровно год назад, тогда случилась болезнь.
Снова готовилась, снова были причины которые помешали в подготовке.
Осенью, в начале ноября, я начала новенну к святому Яну Марии Вианею, попросила в ней, чтобы помог мне подготовиться, понимала, что нужна помощь свыше.
Слава Господу, за подготовку и посвящение, большая радость пришла в этот день, и у нас в этот день был парафиальный отпуст, так как наш костел носит имя Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии, а еще радость, от того, что я прочувствовала, что я в семье!!! "
Елена
Я не могла поверить своим глазам. Что с нашей дочкой? Она никогда так себя не ведёт. Это настоящее чудо!... Чытаць далей
"Хвала Хрысту!
Хочу и я поделиться с вами чудесами после отдавания себя Марии. Прочла на днях в этой группе про то, что надо отдавать своих близких Марии тоже. В это время возле меня спала моя полуторагодовалая дочка. И я сразу помолилась и отдала ее Марии. Сегодня мы были с дочкой на св.Мессе в костеле, где бываем всегда по воскресеньям. Дочка всегда очень буянит во время службы, много капризов, шума от нее, каждая св.Месса проходит очень нервно для всей нашей семьи... И вот сегодня началась Месса, 5-10-15 минут уже идёт .. а дочка все это время тихо сидит на ручках и просто смотрит по сторонам. Тишина. Я смогла внимательно выслушать все чтения на Мессе. Я не могла поверить своим глазам. Что с нашей дочкой? Она никогда так себя не ведёт. Это настоящее чудо! И сразу же подумала про Марию... Мария, спасибо! Ты лучше нас знаешь, что нам было нужно и что в первую очередь надо было "исправить" в нашем ребенке для блага всей семьи.
Сели мы все в машину после службы и я радостно делюсь со всеми этим чудом. И тут наша Надя начинает плакать в машине. Это вторая большая проблема с ней - она все время плачет и кричит в машине...
Я говорю "ну вот, теперь надо попросить Марию научить Надю ездить в машине без истерик и слез. Мария! Помоги Наде быть всегда спокойной в машине!"
Дети улыбнусь, мы поехали...
Через минуту мы понимаем что в машине наступила тишина :) до самого дома было тихо. Когда мы приехали, Надя улыбалась .
Мне так хотелось обнять сильно-сильно Марию! Какая же ты заботливая.. Спасибо!
Хвала Пану!!!"
Ольга
Для мяне прысвячэнне сябе Хрысту праз Марыю гэта быў хвалюючы момант і пачатак прыгоды. Бо з таго часу Марыя атрымала права карыстацца найдрабнейшымі маімі добрымі ўчынкамі. І я пабачыла цуд! Бо я рабіла крок насустрач чалавеку, проста знаходзіла час выслухаць і суцешыць - а сама пасля атрымлівала нашмат большую дапамогу! І так паступова за некалькі месяцаў вырашыліся справы, якія мучылі мяне сваёй безнадзейнасцю! ... Чытаць далей
Далей было яшчэ цікавей, бо я пабачыла сябе збоку, так як на мяне глядзіць Бог, і гэты досвед скінуў з мяне добрую вагу самаўпэўненасці. Я духоўна пабачыла сябе ўсю ў гразі, і ў той жа час зразумела, што гэты бруд - гэта мая ўласная воля! Менавіта гэта, тое што перашкаджае Богу дзейнічаць у нас, тое што вызывае агіду і з'яўляецца пачаткам усялякага грэху... Мэта прысвячэння - гэта барацьба з уласнай воляй, каб я памяншалася, каб навучылася пытацца дазволу ў Марыі прынімая найдрабнейшыя рашэнні і нават проста распачынаючы размову... Падрабязней пра гэта мы пачытаем заўтра з вамі ў кнізе а.Елісея.
Далей мая вучоба ў школе Марыі не скончылася. Не буду распавядаць, як Маці адвярнула мяне ад кароткіх спадніц )), я атрымала добрую прышчэпку ад какетлівасці )). Без яе ўмяшальніцтва я амаль год адмахівалася ад адчування, што магчыма некаторая мая адзежа можа не вельмі добрыя думкі вызываць. Давялося мне сур'ёзна перабраць шафу.
Потым было яшчэ цікавей. Аднойчы раніцай я прачнулася раней за будзільнік, бо тэлефон зваліўся мне на галаву. І першай думкай было: "Псальм 118!" Прызнаюся вам, я не з тых людзей, якія раніцай чытаюць псальмы, бо трэба дзяцей у школу і садок збіраць, сняданне рабіць... Я да свайго сораму, нават не ведала тады колькі усяго існуе псальмаў. Але чытала яго за гарбатай, чытала па дарозе на працу... Чытала і пыталася, а што за падказка на сёняшні квэст тут будзе? І навошта ён такі вялікі!)) А потым да мяне дашло: гэта мая на сёння малітва! Я павінна падрыхтавацца гэтай малітвай!
На працы я зразумела навошта, бо ў той дзень Маці Божая дала мне магчымасць і людзей навокал для сведчання пра дашлюбную чысціню...
Гэта такія дробязі, якія я ўзгадала сярод шматлікіх, але гэта і цудоўны досвед... Цяпер я малюся, каб не астыць, не змарнаваць гэтыя Божыя дары. Каб Марыя не расчаравалася, не стамлялася падымаць мяне, даверыла мне новыя справы Божай хвалы, хоць я і адчуваю сябе зусім няздольнай. Я як апостал магу хваліцца толькі сваёй слабасцю і Божай ласкай. Няхай гэтая прыгода ніколі не скончыцца, адзінае маё жаданне - быць прыдатнай прыладай у Божай руцэ. Прашу аб малітве за мяне ў гэтай інтэнцыі.
Дар'я