Адкрыць у сабе і адмовіцца ад мыслення і паводзінаў, нязгодных з Евангеллем, вырачыся духа гэтага свету. На працягу гэтых дзён асаблівым чынам змагаемся з нашым самалюбствам, стараемся быць добрымі да кожнага чалавека.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
a) "Плач і малітва аднолькава бессэнсоўныя" – скажа няверуючы чалавек. Засяроджанасць для многіх з’яўляецца толькі бездапаможнасцю, а малітва слабасцю і пасіўнасцю. Бог? Навошта Яго прасіць?! Чалавек досыць моцны. Няхай абапіраецца на самога сябе. Навошта шукаць дапамогі ў Бога?
b) Хрыстос, Той, Які прыйшоў адкупіць увесь свет, 30 гадоў жыцця правёў у цішыні і маўчанні. Калі Ён выступаў з публічнай дзейнасцю, доўгія гадзіны, дні і ночы Ён прысвячаў малітве, a перад кожным сваім цудам маліўся да Айца.
c) A што я думаю пра малітву? Ці стараюся кожнага дня знайсці хвіліну, каб сардэчна паразмаўляць з Богам? Як часта на працягу дня я ўзношу свае думкі да Бога? Ці шукаю з Ім кантакту ў глыбіні майго сэрца – Яго жывой святыні?
d) Марыя, цалкам з’яднаная з Богам, навучы мяне даверлівай і глыбокай размове з Богам, каб я мог размаўляць з Богам, дзякаваць Яму, перапрашаць, прасіць, праслаўляць.
Мк 1, 35: “На досвітку, устаўшы вельмі рана, Ён выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся”.
1. Сыне, Я павінен быць апошняю і найвялікшаю мэтаю тваёю, калі сапраўды хочаш быць шчаслівым. Такое імкненне ачысціць сэрца тваё, што так часта ды блага нахіляецца да самога сябе і да стварэнняў. Бо, калі сябе толькі ў нечым пачнеш шукаць – адразу знядужэеш ды засохнеш самому сабе. Дык усё дастасоўвай да Мяне, бо ж Я гэта ўсё табе даю. Уважай, што ўсякае паасобнае дабро плыве з дабра агульнага і найвышэйшага, і вось таму ўсё трэба дастасоўваць да Мяне, як да першае крыніцы.
2. З Мяне, як з жывое крыніцы, бяруць ваду жыцця вечнага: і маленькі і вялікі, бедны і багаты, а тыя, што ахвотна і ўсім сэрцам Мне служаць, атрымаюць дабро за дабро. Хто ж шукаў бы дзе апроч Мяне сваёй славы, ці свайго вяселля – ня знойдзе сапраўднай і трывалкай радасці, сэрца яго ніколі не напоўніцца шчасцем і ўсцяж будзе чэрпаць і мучыцца. Дык не прызнавайся да нічога добрага, што яно ад цябе, ані зноў прыпісвай каму-небудзь цноту якую – а ўсё кіруй да Бога, без якога нічога чалавек ня мае. Я ўсё даў табе, Я ўсяго цябе мець хачу і з вялікаю сцісласцю вымагаю падзякі.
3. Вось праўда, якая разганяе ўсю марнату славы. А калі прыйдзе ў сэрца ласка нябесная ды любоў сапраўдная, ня будзе ўжо ў ім ані зайздрасці, ані сумавання, ані самалюбства. Бо любоў Бога перамагае ўсё, яна ўсе сілы душы расшырае і ўзмацняе. Калі ты сапраўды разумны – ува Мне толькі будзеш весяліцца, на Мяне толькі спадзявацца, бо ж “няма нікога добрага апроч Бога аднаго” (Лк 18, 19); Ён няхай мае хвальбу вялікшую за ўсё ды няхай усе Яго багаславяць.
ў наступных інтэнцыях:
зразумець, што ў гэтым свеце не адпавядае духу Езуса Хрыста;
распазнаць, якія ўва мне ёсць азнакі духа гэтага свету;
з пакорай прасіць Езуса і Марыю дапамагчы мне ад іх пазбавіцца.