Усе гэтыя словы аддадзеныя Маці Божай. Гэта чытанне трэба лічыць Яе запрашэннем на шлях аддання. Не адкладай гэты сшытак пакуль не скажаш Сваёй Маці: “Я аддаюся Табе ва ўласнасць, можаш са мной рабіць, што захочаш.” Потым будзеш паглыбляць і ўдасканальваць жыццё на шляху аддання.
Няхай узор Папы Яна Паўла II, вялікага Прымаса Польшчы і іншых Біскупаў стане для цябе новым штуршком, каб менавіта так – наноў або першы раз – злучыцца з Багародзіцай.
Калі не адчуваеш ахвоты да асабістага аддання сябе Марыі, можа перажываеш нейкі супраціў, пакорна скажы Ёй: “Маці, калі Ты прагнеш, тады Сама прыцягні мяне на шлях аддання”. І маліся, просячы святла. Зразуменне шляху дасканалага аддання сябе Найсвяцейшай Панне з’яўляецца выключнай ласкай Бога.
Божую ласку трэба выпрошваць гарачай малітвай. Прасі штодзённа, каб табе была дадзена гэтая ласка. Прасі з даверам. Табе не адмовяць у гэтым дары. Марыя Сама цябе прыцягне, калі толькі Ёй дазволіш.
Тады ты зразумееш, што адданне сябе ў матчыную няволю Маці Божай і людзям – гэта адданне сябе шчасцю.