пазнаць і палюбіць Езуса Хрыста, Уцелаўлёную Мудрасць.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець»
«Укрыжавалі з ім двух злачынцаў»
31 Ён пачаў вучыць іх, што Сын Чалавечы павінен шмат выцерпець, і быць адкінутым старэйшымі, першасвятарамі і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. 32 І казаў пра гэта адкрыта. А Пётр, адвёўшы Яго ў бок, пачаў дакараць Яго. 33 Але Ён, павярнуўшыся і паглядзеўшы на сваіх вучняў, дакарыў Пятра, кажучы: «Адыдзі ад Мяне, сатана, бо думаеш не пра тое, што Божае, а пра тое, што чалавечае».
36 І, седзячы, пільнавалі Яго там. 37 А над галавой Ягонай змясцілі надпіс з віной: «Гэта Езус, кароль Юдэйскі». 38 Тады ўкрыжавалі з ім двух злачынцаў, аднаго з правага, а другога з левага боку. 39 Тыя, хто праходзіў, зневажалі Яго, ківаючы галовамі 40 і кажучы: «Ты, што руйнуеш святыню і за тры дні будуеш, уратуй сябе самога; калі Ты Сын Божы, сыдзі з крыжа!» 41 Таксама і першасвятары з кніжнікамі і старэйшынамі, насміхаючыся, казалі: 42 «Іншых ратаваў, а сябе не можа ўратаваць. Ён — кароль Ізраэля, няхай сыдзе цяпер з крыжа, і мы паверым у Яго. 43 Спадзяваўся на Бога, няхай Бог вызваліць Яго цяпер, калі любіць Яго, бо Ён казаў: “Я — Сын Божы”». 44 Таксама і злачынцы, укрыжаваныя з Ім, зневажалі Яго.
Ключавыя словы і фразы для разважання
«Уцелаўлёная Мудрасць палюбіла Крыж»
«Яна атрымала яго ва ўлонні Сваёй Маці»
«Мой Божа, Мой Ойча, Я выбраў гэты Крыж»
[169] Уцелаўлёная Мудрасць палюбіла Крыж яшчэ з дзяцінства... Яна яшчэ не прыйшла ў гэты свет, а ўжо атрымала яго ва ўлонні Сваёй Маці, з рук Спрадвечнага Айца, і склала яго ў Сваім Сэрцы, каб ён там панаваў, кажучы: «Мой Божа, Мой Ойча, я выбраў гэты Крыж яшчэ ў Тваім улонні», Я выбіраю яго ізноў ва ўлонні Маёй Маці; Я люблю яго з усёй маёй моцы і кладу яго ў Сваім Сэрцы, каб ён быў Маім абраннікам і настаўнікам.
у сваёй сённяшняй малітве папрасі Бога, праз заступніцтва Марыі, даць табе любоў да Крыжа.
Малітва святога ружанца.