прайсці гэты этап з пакорай, супакоем сэрца, жаданнем убачыць праўду;
галоўнае не ў тым, каб я ўбачыў сам сябе, а дазволіць, каб Езус і Марыя з любоўю паглядзелі на мяне.
Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,
Наведай вернікаў сваіх,
Напоўні ласкай з вышыні
Сэрцы, што створаны Табой.
Названы Суцяшыцелем,
Ты - найвышэйшы Бога дар,
Жыцця крыніца і любоў,
І ўзмацненне нашых душ.
Ты спасылаеш сем дароў,
Бо маеш сілу ад Айца.
Праз Сына абяцаны нам,
Ты мноствам моваў прамаўляў.
Сваёю ласкай асвяці
Сэрцы і розум нашыя,
І целы нам аздараві,
І нашы цноты ўзмацняй.
Ты злога духа адгані
І супакоем адары,
Заўсёды за сабой вядзі
І прабачэнне грэшным дай.
Дай праз Цябе Айца пазнаць
І шлях да Сына пакажы.
Ты - Дух любові іх дваіх,
Верым Табе ва ўсе часы.
Богу Айцу хвала заўжды
І Сыну ўваскрэсламу.
Суцяшыцелю, Табе
Хвала на вечныя вякі. Амэн.
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе»
«Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро»
43 Няма добрага дрэва, якое б прыносіла дрэнны плод, ці дрэннага дрэва, якое б прыносіла добры плод. 44 Бо кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе; не збіраюць з церняў смоквы, а з куста ажын не збіраюць вінаграду. 45 Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з благога сэрца выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя.
Папа Францішак назваў тры адмоўныя віды выказванняў, якія з’яўляюцца «грахамі»: дэзінфармацыя, знеслаўленне і паклёп; гэта тое самае, што «даць поўх Езусу» у асобе Яго братоў, лічыць Папа. Дэзінфармацыя азначае «казаць толькі палову, тую, што нам падыходзіць, а не тую палову, якая для нас менш карысная». Знеслаўленне – гэта «гуляць ў журналіста», калі «нехта зробіць паважную памылку», і «знішчыць яго добрае імя». А паклёп азначае «казаць рэчы, якія не з’яўляюцца праўдай», у выніку – гэта будзе азначаць «забіць брата». Аднак, дадаў ён, ніводнае выказванне наконт той ці іншай асобы не з’яўляецца неабходным: «Бог усё ведае, таму што Ён ведае кожную асобу такой, якая яна ёсць».
Ключавыя словы і фразы для разважання:
«Звычайна нашыя найлепшыя ўчынкі забруджаныя і сапсаваныя»
«Пазбавіцца ўсяго дрэннага, што ў нас ёсць»
[78] Трэцяя праўда. Звычайна нашыя найлепшыя ўчынкі забруджаныя і сапсаваныя нашай грэшнай натурай. Калі ўліць чыстую празрыстую ваду ў брудную шклянку ці віно ў судзіну, сапсаваную іншым віном, чыстая вада і добрае віно будуць папсаваныя і пачнуць брыдка пахнуць. Таксама і з намі: калі Бог улівае ласкі і нябесную расу ці салодкае віно Сваёй любові ў нашую душу, сапсаваную першародным і цяперашнім грахом, гэтыя дары адразу ж псуюцца дрэннай закваскай, якую ў нас пакінуў грэх. Нашыя ўчынкі, нават самыя ўзвышаныя цноты забруджваюцца ім. Таму вельмі важна, каб атрымаць дасканаласць, якая дасягаецца толькі еднасцю з Езусам Хрыстом, пазбавіцца ўсяго дрэннага, што ў нас ёсць. Інакш наш бясконца чысты Госпад, што не зносіць нават найменшага бруду ў душы, адкіне нас ад Сваіх вачэй і не з’яднаецца з намі.
пра што ты думаеш, калі ты незадаволены? Што ўказвае на гэты стан твайго духа? Шчыра над гэтым падумай.
Малітва святога ружанца.