Запрашаю вас падрыхтавацца да прысвячэння сябе Езусу Хрысту праз Найсвяцейшую Панну Марыю!
20 лютага распачнём 33-дзённае чытанне разважанняў, як падрыхтоўку да прысвячэння, якое адбудзецца 25 сакавiка на свята свята Звеставання Пана.
Прысвячэнне - гэта шлях для тых, хто хоча запрасіць Марыю, а праз яе - Хрыста, кіраваць сваім жыццём, ісці пэўным шляхам да святасці, да якой пакліканы кожны. Гэта шлях цалкавітага даверу ў супакоі і шчасце распазнавання і выканання Божай волі.
Дазвольце Панне Марыі зрабіць вас начыннем любові для вашых бліжніх!
Тыя асобы, якія ў мінулым годзе прайшлі 33-дзённую падрыхтоўку і прысвяцілі сябе Езусу праз Марыю, таксама могуць далучыцца, каб аднавіць сваё прысвячэнне.
Калі ласка, запрашайце сяброў і знаёмых, каб яны таксама маглі прысвяціць сябе Езусу праз Марыю!