Молімся: О Марыя, праз набажэнствы першых суботаў месяца прагнем перапрасіць за пяць відаў знявагаў і абразаў Твайго Беззаганнага Сэрца. Прымі гэтае наша перапрашэнне за блюзнерствы, скіраваныя супраць Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго Дзявоцтва і Твайго Божага Мацярынства. Ахвяруючы Табе гэтае наша перапрашэнне, просім прабачэння для тых, хто не прызнае Цябе за Маці ўсяго чалавецтва і хто сее ў сэрцах дзяцей абыякавасць, ігнараванне і нават нянавісць да Цябе. Урэшце прагнем перапрасіць за знявагі, прычыненыя Табе тымі, хто зневажае Твае святыя выявы.
Маці Божая, аддаем Табе нашыя сэрцы. Ачысці іх, распалі ў іх любоў. Выпрасі нам святло Духа Святога, каб мы маглі пазнаць волю Божую і выканаць яе з Тваёй дапамогаю.
Жадаючы суцешыць і перапрасіць Тваё Беззаганнае Сэрца, распачынаем малітву Святога Ружанца.
Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. (3 разы)
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
З Евангелля паводле св. Мацвея:
<...> На світанні першага дня тыдня прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу. І вось стаўся вялікі землятрус, бо анёл Пана, які сышоў з неба, падышоў, адсунуў камень і сеў на ім. Выгляд жа ягоны быў, як маланка, і адзенне ягонае было белае, як снег. <...> Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: «Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма, Ён уваскрос, як сказаў» (Мц 28, 1–3. 5. 6).
Хрыстова Пасха заключае ў сабе, апроч мукі і смерці Хрыста, таксама Яго змёртвыхпаўстанне. Пра гэта нагадвае акламацыя, якую прамаўляюць вернікі пасля перамянення: Вызнаем Тваё ўваскрасенне. Сапраўды, эўхарыстычная Ахвяра здзяйсняе не толькі таямніцу мукі і смерці Збаўцы, але таксама таямніцу Уваскрасення, у якой ахвяра знаходзіць сваё спаўненне. Як жывы і ўваскрослы, Хрыстус можа ўчыніць сябе ў Эўхарыстыі «хлебам жыцця» (Ян 6, 35.48), «хлебам жывым» (Ян 6, 51). Святы Амброзій нагадваў пра гэта неафітам, стасуючы падзею змёртвыхпаўстання да іх жыцця: «Калі сёння Хрыстус — твой, то ўваскрасае для цябе кожны дзень» (Ecclesia de Eucharistia, 14).
Маці Уваскрослага Пана, Ты, безумоўна, не раз прымала Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, дапамажы нам, каб мы, набліжаючыся да стала Пана, усведамлялі жыццядайнасць гэтага дару і сваю адказнасць за годнае яго прыняцце.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, што ігнаруюць святыя сакрамэнты, не выкарыстоўваюць ласкі, здабытыя Хрыстом для чалавецтва праз Яго ўваскрасенне.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце.
Ойча наш…, Вітай, Марыя…(10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Марка:
[Езус] сказаў ім: «Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню. Хто паверыць і ахрысціцца, будзе збаўлены, а хто не паверыць, будзе асуджаны». <...> Пасля размовы з імі Пан Езус узнёсся ў неба і сеў праваруч Бога (гл. Мк 16, 15–16. 19).
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, тлумачачы, якім чынам Касцёл з’яўляецца апостальскім, гэта значыць, закладзеным на фундаменце Апосталаў, указвае на траякае значэнне гэтага выразу. З аднаго боку, быў і застаецца збудаваны на «фундаменце Апосталаў» (пар. Эф 2,20), сведкаў, выбраных і пасланых самім Хрыстом. Апосталы знаходзяцца каля асноваў Эўхарыстыі не ў тым сэнсе, што гэты сакрамэнт паходзіць не ад самога Хрыста, а таму, што быў давераны Езусам Апосталам, а праз іх і іх наступнікаў перададзены нам. Касцёл, цэлебруючы Эўхарыстыю на працягу стагоддзяў, пастаянна захоўвае непарыўнасць дзеяння Апосталаў, паслухмяных наказу Пана (Ecclesia de Eucharistia, 27).
Эўхарыстыя «з’яўляецца галоўным і найбольш важным сэнсам сакрамэнту Святарства, які распачаўся ў момант устанаўлення Эўхарыстыі і разам з ёю» (Ecclesia de Eucharistia, 31).
Маці нашай надзеі, якая дасягае вышыняў неба, у Табе мы знаходзім падтрымку ў нашай пілігрымцы на зямлі.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія жывуць толькі сённяшнім днём і не думаюць пра вечнасць, спрабуюць стварыць сабе шчасце і рай тут, на зямлі, робячы гэта заўсёды за кошт іншых людзей і ранячы Сэрца любячага Збавіцеля.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру у Тваё непарушнае Дзявоцтва.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Паводле Дзеяў Апосталаў:
Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам у тым самым месцы. Раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе яны сядзелі. З’явіліся ім падзеленыя языкі, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. Усе напоўніліся Духам Святым, і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць (Дз., 2, 1–4).
Калі ў святой Камуніі мы прымаем Цела і Кроў Хрыста, Ён перадае нам таксама свой Святы Дух. Святы Эфрэм піша: «[Езус] назваў хлеб сваім жывым Целам, напоўніў яго самім сабою і сваім Духам. <...> А хто яго з вераю спажывае, спажывае і Агонь Духа. <...> Бярыце і ешце з гэтага ўсе, спажывайце з тым Духа Святога, бо сапраўды — гэта Маё Цела, і хто яго спажывае, будзе жыць вечна». Касцёл просіць гэтага Божага Дару, крыніцы кожнага іншага дару, у эўхарыстычнай эпіклезе. У Рымскім Імшале цэлебрант моліцца: «Учыні, каб мы, узмоцненыя Целам і Крывёю Твайго Сына і напоўненыя Духам Святым, сталіся адным целам і адною душою ў Хрысце». Такім чынам, праз дар свайго Цела і сваёй Крыві Хрыстус памнажае ў нас дар свайго Духа, які выліваецца ўжо ў святым Хросце і ўдзяляецца як «пячатка» ў сакрамэнце Канфірмацыі (Ecclesia de Eucharistia, 17).
Маці Уцелаўлёнага Слова, Абранніца Духа Святога, дапамажы нам не страціць годнасці дзяцей Божых. Няхай моц Божая, якая выплывае з Эўхарыстыі, пранікае ў нашыя сэрцы, перамяняючы нас, і праз нас — моцаю Духа Святога — перамяняе аблічча гэтай зямлі.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія грашаць супраць Духа Святога, не прызнаючы Яго існавання і дзеяння. Няхай нашае наследаванне Марыі, якая просіць дароў Духа Святога і якая адданая Яго кіраўніцтву, будзе нашым перапрашэннем за грахі тых, хто кіруецца духам гэтага свету.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Лукі:
І сказала Марыя: «Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу, бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое» (Лк 1, 46–49).
У Эўхарыстыі Касцёл цалкам яднаецца з Хрыстом і з Яго ахвяраю, атаясамліваючыся з духам Марыі. Гэта ісціна, якую можна спасцігнуць, зноў прачытваючы «Magnificat» у эўхарыстычнай перспектыве, бо Эўхарыстыя, гэтаксама як гімн Марыі, з’яўляецца перадусім ушанаваннем і падзякаю. Калі Марыя ўсклікае: «Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу», Яна ўжо носіць ва ўлонні Езуса, але праслаўляе Яго таксама «ў» Езусе і «з» Езусам.
Менавіта гэта і ёсць сапраўдная «эўхарыстычная пастава».
Калі «Magnificat» выяўляе духовасць Марыі, то нішто лепш за гэтую духовасць не дапаможа нам перажываць эўхарыстычную таямніцу. Эўхарыстыя была дадзена нам, каб усё нашае жыццё, гэтаксама як жыццё Марыі было адзіным «Magnificat» (Ecclesia de Eucharistia, 58).
Маці народа, які пілігрымуе ў вечнасць, просім Цябе за ўсіх тых, хто, набліжаючыся да захаду свайго жыцця, зведвае вялікі страх, каб яны маглі атрымаць ласку прыняцця святога Віятыка.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія не прымаюць дагмату пра ўнебаўзяцце Марыі.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас шанаванне і любоў да Тваіх абразоў.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Апакаліпсіса св. Яна:
Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак (Ап 12, 1).
Увойдзем, умілаваныя браты і сёстры, у школу святых, вялікіх настаўнікаў сапраўднай эўхарыстычнай пабожнасці. У іх сведчанні тэалогія Эўхарыстыі набывае ўвесь бляск перажывання, «заражае» нас і як бы «запальвае». Паслухайма найперш Найсвяцейшую Дзеву Марыю, у якой таямніца Эўхарыстыі аб’яўляецца больш, чым у кім бы то ні было іншым, як таямніца святла. Гледзячы на Яе, спазнаем перамяняльную сілу, якой валодае Эўхарыстыя. У Ёй мы заўважаем свет, адноўлены ў любові. Сузіраючы Яе, узятую ў Неба з душою і целам, заўважаем краёчак «новых нябёсаў» і «новай зямлі», якія адкрыюцца перад нашымі вачыма разам з паўторным прыйсцем Хрыста. Тут, на зямлі, Эўхарыстыя з’яўляецца іх «абяцаннем» і, у пэўным сэнсе, апярэджаннем: Veni, Domine Jesu! (Ecclesia de Eucharistia, 62).
Каралева неба і зямлі, давяраемся Тваёй Мацярынскай апецы. Прагнем ахвяраваць Табе душу і цела, розум, волю і пачуцці, каб Ты магла прывесці нас да Твайго Сына ў небе.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія не прызнаюць каралеўскай годнасці Найсвяцейшай Маці і не аддаюць Ёй належнай пашаны.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Каралева Ружанца Святога, наша Фацімская Пані! Дзякуем Табе за дапамогу, якую Ты нам аказала. Тваё Фацімскае пасланне — гэта праява Мацярынскай любові. Ты прагнеш усіх уратаваць і кожнага хочаш правесці на Неба.
Хвала і праслаўленне Айцу і Сыну, і Духу Святому за гэтую поўную велічы Каралеву Неба, за Яе Фацімскае пасланне і за выслухоўванне нашых просьбаў. Амэн.
Благаслаўлёная Ты, Марыя, пасланая Богам у Фаціму. Ты прынесла свету пасланне надзеі, заклік да малітвы і пакаяння, а таксама просьбу аб кампенсацыі за грахі, якія чыняць сучасныя людзі.
У той час, калі паволі набліжаецца спаўненне Тваіх словаў аб трыўмфе Твайго Беззаганнага Сэрца, мы звяртаемся да Цябе ў духу любові, пакоры і бязмежнага даверу і, яднаючыся з усім Касцёлам, усклікаем да Цябе: «Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца!».
Сёння стаім перад Табою, наша Маці, Маці нашых сем’яў, Маці людзей і ўсіх народаў. Ты ведаеш усе нашыя цярпенні і надзеі, Ты па-мацярынску адчуваеш усе змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўскалыхваюць наш сучасны свет. Просім, прымі нашыя малітвы, скіраваныя ў Найсвяцейшым Духу да Твайго Сэрца, і атулі Мацярынскай любоўю наш чалавечы свет, які мы даручаем Табе, непакоячыся за зямны і вечны лёс нас саміх і ўсіх нашых братоў і сясцёр.
Ты казала са смуткам: «Шмат душаў ідзе на асуджэнне». Сваёй духоўнай дачцэ, Люцыі, Ты тлумачыла, што «сучасны свет заслугоўвае патопу больш, чым у часы Ноя», а ў сваёй фацімскай таямніцы пакінула нам папярэджанне: сёння свет заслужыў вялікую Божую кару. Толькі Бог можа змяніць ход нашай гісторыі, пакласці канец распаўсюджванню вакол нас цывілізацыі смерці, абудзіць у людзей прагненне будаваць новы, лепшы свет. Як вучні Хрыста, пакліканыя да Яго служэння, стоячы сёння перад Табою, мы прагнем разам з усім Касцёлам з’яднацца перад Тваім Беззаганным Сэрцам у прысвячэнні, з якім Твой Сын у любові да нас аддаў сябе Айцу: «І за іх Я прысвячаю сябе, каб і яны былі асвячоныя ў праўдзе» (Ян 17, 19). Прагнем з’яднацца з нашым Адкупіцелем у гэтым прысвячэнні за свет і за чалавецтва — прысвячэнні, якое ў Яго Боскім Сэрцы мае моц перапрашэння і кампенсацыі за грахі.
Сёння аддаемся Табе безаглядна, каб кожны з нас быў «цалкам Твой», ажно на вякі, каб нішто не адлучыла нас ад Езуса, Збаўцы свету. Няхай нашае прысвячэнне ў еднасці з прысвячэннем Твайго Сына мае моц перамяніць навакольны свет. Няхай яно агорне ўсіх людзей і дапаможа перамагчы ўсялякае зло, якое дух цемры здольны пасяліць у сэрцы чалавека і ў яго ўчынках — тое, якое ўжо распаліў у наш час.
Просім Цябе, Марыя! Пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца — шлях, які вядзе сучасны свет да Бога. Просім, «ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды!».
Дапамажы нам моцаю Духа Святога перамагаць усялякі грэх, грэх у кожным яго абліччы: у нас саміх і вакол нас.
Няхай наш дзіцячы давер будзе Тваёю прыладаю, якую Ты выкарыстаеш згодна з Божаю воляю, каб настала цывілізацыя любові, згоды і святасці жыцця — у нас, нашых сем’ях і ўсіх народах.
Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная магутнасць Адкуплення — магутнасць міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі!
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі. Амэн.
Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намi.
Святая Марыя, – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi ласкi Божай,
Мацi міласэрнасці,
Мацi надзеі,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,
Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Каўчэг Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Палёгка мігрантаў,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева Апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца святога,
Каралева сем’яў,
Каралева супакою,
Каралева Беларусі, – малiся за нас.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi.
С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.
О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.
Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.
(на выбар, 15 хвілін)