Молімся: О Марыя, праз набажэнствы першых суботаў месяца прагнем перапрасіць за пяць відаў знявагаў і абразаў Твайго Беззаганнага Сэрца. Прымі гэтае наша перапрашэнне за блюзнерствы, скіраваныя супраць Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго Дзявоцтва і Твайго Божага Мацярынства. Ахвяруючы Табе гэтае наша перапрашэнне, просім прабачэння для тых, хто не прызнае Цябе за Маці ўсяго чалавецтва і хто сее ў сэрцах дзяцей абыякавасць, ігнараванне і нават нянавісць да Цябе. Урэшце прагнем перапрасіць за знявагі, прычыненыя Табе тымі, хто зневажае Твае святыя выявы.
Маці Божая, аддаем Табе нашыя сэрцы. Ачысці іх, распалі ў іх любоў. Выпрасі нам святло Духа Святога, каб мы маглі пазнаць волю Божую і выканаць яе з Тваёй дапамогаю.
Жадаючы суцешыць і перапрасіць Тваё Беззаганнае Сэрца, распачынаем малітву Святога Ружанца.
Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. (3 разы)
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
З Евангелля паводле св. Лукі:
І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус». Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 30–31. 38).
Святы Ян Павел ІІ у энцыкліцы Ecclesia de Eucharistia — Пра Эўхарыстыю ў жыцці Касцёла, пісаў, што «ў пэўным сэнсе Марыя выказала сваю эўхарыстычную веру яшчэ да таго, як Эўхарыстыя была ўстаноўленая, праз сам факт ахвяравання свайго дзявочага ўлоння, каб магло здзейсніцца Уцелаўленне Божага Слова.
Эўхарыстыя, адсылаючы да мукі і ўваскрасення, адначасова сцвярджае непарыўнасць сувязі з таямніцаю Уцелаўлення.
У Звеставанні Марыя зачала Божага Сына таксама ў фізічнай праўдзе цела і крыві, прадбачачы ў сабе тое, што ў пэўнай ступені сакрамэнтальна рэалізуецца ў кожным верніку, які прымае пад постацямі хлеба і віна Цела і Кроў Хрыста» (Ecclesia de Eucharistia, 55).
Маці Божая, Ты вядзеш нас да прыняцця Твайго Сына ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, умацуй нашу веру ў рэальную прысутнасць Хрыста, каб кожная сустрэча з Ім перамяняла нашае жыццё.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за недахоп веры і паслухмянасці многіх людзей, якія не хочуць слухаць Бога і Яму служыць.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце.
Ойча наш…, Вітай, Марыя…(10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Лукі:
<...> і напоўнілася Альжбета Духам Святым. Яна ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго». <...> І сказала Марыя: «Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу» (Лк 1, 41–42. 46–47).
«І шчаслівая тая, якая паверыла» (Лк 1, 45); Марыя ў таямніцы Уцелаўлення, як зазначаў св. Ян Павел ІІ у энцыкліцы, прысвечанай Эўхарыстыі, прадбачыла таксама эўхарыстычную веру Касцёла. Калі, наведваючы Альжбету, Яна носіць у сваім улонні Слова, якое сталася Целам, Марыя ў пэўным сэнсе з’яўляецца «табэрнакулюмам» — першым «табэрнакулюмам» у гісторыі, у якім Сын Божы (яшчэ нябачны для людскіх вачэй) дазваляе Альжбеце адараваць сябе, як бы «выпраменьваючы» сваё святло праз вочы і голас Марыі (Ecclesiade Eucharistia, 55).
Маці Божая, Ты наведваеш нас, прыносячы нам Езуса, заставайся ў прасторы нашага жыцця, узбагачаючы яго ласкамі, каб нашыя сэрцы адкрываліся на дзеянне Духа Святога і разам з Табою славілі Бога.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за тое, што так шмат людзей не прызнае Яе заступніцтва перад Богам і не шукае ў Яе дапамогі і апекі.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру у Тваё непарушнае Дзявоцтва.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Лукі:
«Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 2, 10–11).
Зняволенаму і церпячаму народу, які крочыў у цемры, паказалася «святло вялікае». Калі стварэнне свету пачалося ад стварэння святла, то тым больш ззяе бляскам і тое надзвычай вялікае святло, якое дае пачатак новаму стварэнню: ім ёсць сам Бог, які стаў Чалавекам. Вестка аб нараджэнні Божага Сына адначасова суцяшае і ставіць перад чалавецтвам вялікія патрабаванні. Вера дазваляе нам спазнаць чулую любоў Бога і адначасова заахвочвае нас саміх да чыннай любові ў адносінах да Бога і бліжніх (Ecclesia de Eucharistia, 55).
Маці Божая, Ты ў гроце нарадзіла Езуса, Збаўцу свету, але адчувала радасць ад шчырай веры пастухоў і мудрацоў, дапамажы нам заўсёды годна прымаць Езуса, калі Ён прыходзіць да нас у кожнай святой Камуніі.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за недахоп веры многіх людзей у Божае Мацярынства і вечнае Дзявоцтва Хрыстовай Маці. Перапрашаем Яе за іх пыху і няўменне пакарыцца таямніцы Нованароджанага.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Лукі:
І благаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось Гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлi і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў» (гл. Лк 2, 34–35).
Праз усё сваё жыццё побач з Хрыстом, не толькі на Кальварыі, Марыя рэалізоўвала ахвярнае вымярэнне Эўхарыстыі. Калі занесла Дзіця Езуса ў святыню ў Ерузалеме, «каб [Яго] прадставіць Пану» (Лк 2, 22), пачула прадказанне старога Сімяона, што гэтае Дзіця будзе знакам супраціву і што «меч» таксама пройдзе праз Яе душу (пар. Лк 2, 34-35). Такім чынам была прадказана драма ўкрыжавання Сына і ў пэўным сэнсе было прадвешчана stabat Mater (стаянне Маці) каля падножжа крыжа. Рыхтуючыся, дзень за днём, да Кальварыі, Марыя перажывае як бы «папярэднюю Эўхарыстыю», можна сказаць, «духоўную Камунію» прагнення і ахвяры, якая будзе мець сваё спаўненне ў паяднанні з Сынам у муцы, а потым — у пасляпасхальны перыяд — выявіцца ў Яе ўдзеле ў справаванай Апосталамі эўхарыстычнай цэлебрацыі — «памяці» мукі (Ecclesia de Eucharistia, 56).
Наша наймілейшая Маці, Ты ахвяравала Езуса Айцу і людзям, навучы нас, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці і выпрабаванні, нястомна ісці Божым шляхам, каб у нашых святынях мы заўсёды знаходзілі Твайго Сына і маглі адчуць радасць ахвяравання свайго жыцця Езусу.
У гэтай таямніцы перапрашайма Беззаганнае Сэрца Марыі за недахоп у сучасным свеце духу адрачэння і ахвяры.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас шанаванне і любоў да Тваіх абразоў.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Лукі:
Ён сядзеў сярод настаўнікаў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх. <...> І сказала Яму Маці Ягоная: «Дзіця, чаму Ты зрабіў нам так? <...>». Ён сказаў ім: «Чаго ж вы шукалі Мяне? Ці вы не ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу Майму?» (гл. Лк 2, 46. 48. 49)
Сёння таксама здараецца, што хтосьці, пабыўшы з Езусам у цішыні святыні, выходзіць з яе, перамяніўшыся ў новага чалавека. Езус не перастае весці таямнічы дыялог з тымі, хто задае Яму пытанні. Ён, Вязень любові, утоены ў святыні, чакае тых, хто Яго шукае. Ён — адданы Збаўца і Адкупіцель чалавецтва, які нястомна нясе сваю «варту» бязмежнай любові. Разам з Марыяй і Юзафам я шукаю Цябе, Пане Езу, але, магчыма, я сам, па ўласнай віне, пакінуў Цябе на ўскрайку свайго жыцця... Святы Ян Павел ІІ у сваіх лістах нагадвае нам: «Калі мы адаруем Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце алтара, Хрыстус набліжаецца да нас і пранікае ў нас глыбей, чым мы самі; праз перамяняючае паяднанне з сабою Ён дае нам удзел у сваім Боскім жыцці, а праз Духа Ён адкрывае нам доступ да Айца, як Ён сам сказаў Філіпу: «Хто бачыў Мяне, бачыў Айца» (Ян 14, 9). Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая таксама з’яўляецца прагненнем Камуніі, глыбока яднае нас з Хрыстом і асаблівым чынам яднае тых, хто не можа прыняць Камунію... (Ян Павел II, з Ліста на 75-ю гадавіну ўрачыстасці Божага Цела).
Найсвяцейшая Маці, якая шукае Езуса, нагадвай нам пра Твайго Сына святлом вечнага зніча перад табэрнакулюмам, калі мы часта забываем пра Яго, нагадвай цішынёю святыні, нагадвай літасцівым позіркам сваіх вачэй і балесным Сэрцам, працятым нашай няўдзячнасцю.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за непаслухмянасць Яе Сыну і пагарджанне Яго вучэннем многімі людзьмі. Перапрашаем за тое, што сучасны свет усё больш ахоплены матэрыяльнасцю і ў штодзённым жыцці няма месца для Бога.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Каралева Ружанца Святога, наша Фацімская Пані! Дзякуем Табе за дапамогу, якую Ты нам аказала. Тваё Фацімскае пасланне — гэта праява Мацярынскай любові. Ты прагнеш усіх уратаваць і кожнага хочаш правесці на Неба.
Хвала і праслаўленне Айцу і Сыну, і Духу Святому за гэтую поўную велічы Каралеву Неба, за Яе Фацімскае пасланне і за выслухоўванне нашых просьбаў. Амэн.
Благаслаўлёная Ты, Марыя, пасланая Богам у Фаціму. Ты прынесла свету пасланне надзеі, заклік да малітвы і пакаяння, а таксама просьбу аб кампенсацыі за грахі, якія чыняць сучасныя людзі.
У той час, калі паволі набліжаецца спаўненне Тваіх словаў аб трыўмфе Твайго Беззаганнага Сэрца, мы звяртаемся да Цябе ў духу любові, пакоры і бязмежнага даверу і, яднаючыся з усім Касцёлам, усклікаем да Цябе: «Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца!».
Сёння стаім перад Табою, наша Маці, Маці нашых сем’яў, Маці людзей і ўсіх народаў. Ты ведаеш усе нашыя цярпенні і надзеі, Ты па-мацярынску адчуваеш усе змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўскалыхваюць наш сучасны свет. Просім, прымі нашыя малітвы, скіраваныя ў Найсвяцейшым Духу да Твайго Сэрца, і атулі Мацярынскай любоўю наш чалавечы свет, які мы даручаем Табе, непакоячыся за зямны і вечны лёс нас саміх і ўсіх нашых братоў і сясцёр.
Ты казала са смуткам: «Шмат душаў ідзе на асуджэнне». Сваёй духоўнай дачцэ, Люцыі, Ты тлумачыла, што «сучасны свет заслугоўвае патопу больш, чым у часы Ноя», а ў сваёй фацімскай таямніцы пакінула нам папярэджанне: сёння свет заслужыў вялікую Божую кару. Толькі Бог можа змяніць ход нашай гісторыі, пакласці канец распаўсюджванню вакол нас цывілізацыі смерці, абудзіць у людзей прагненне будаваць новы, лепшы свет. Як вучні Хрыста, пакліканыя да Яго служэння, стоячы сёння перад Табою, мы прагнем разам з усім Касцёлам з’яднацца перад Тваім Беззаганным Сэрцам у прысвячэнні, з якім Твой Сын у любові да нас аддаў сябе Айцу: «І за іх Я прысвячаю сябе, каб і яны былі асвячоныя ў праўдзе» (Ян 17, 19). Прагнем з’яднацца з нашым Адкупіцелем у гэтым прысвячэнні за свет і за чалавецтва — прысвячэнні, якое ў Яго Боскім Сэрцы мае моц перапрашэння і кампенсацыі за грахі.
Сёння аддаемся Табе безаглядна, каб кожны з нас быў «цалкам Твой», ажно на вякі, каб нішто не адлучыла нас ад Езуса, Збаўцы свету. Няхай нашае прысвячэнне ў еднасці з прысвячэннем Твайго Сына мае моц перамяніць навакольны свет. Няхай яно агорне ўсіх людзей і дапаможа перамагчы ўсялякае зло, якое дух цемры здольны пасяліць у сэрцы чалавека і ў яго ўчынках — тое, якое ўжо распаліў у наш час.
Просім Цябе, Марыя! Пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца — шлях, які вядзе сучасны свет да Бога. Просім, «ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды!».
Дапамажы нам моцаю Духа Святога перамагаць усялякі грэх, грэх у кожным яго абліччы: у нас саміх і вакол нас.
Няхай наш дзіцячы давер будзе Тваёю прыладаю, якую Ты выкарыстаеш згодна з Божаю воляю, каб настала цывілізацыя любові, згоды і святасці жыцця — у нас, нашых сем’ях і ўсіх народах.
Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная магутнасць Адкуплення — магутнасць міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі!
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі. Амэн.
Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намi.
Святая Марыя, – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi ласкi Божай,
Мацi міласэрнасці,
Мацi надзеі,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,
Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Каўчэг Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Палёгка мігрантаў,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева Апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца святога,
Каралева сем’яў,
Каралева супакою,
Каралева Беларусі, – малiся за нас.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi.
С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.
О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.
Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.
(на выбар, 15 хвілін)