Молімся: О Марыя, праз набажэнствы першых суботаў месяца прагнем перапрасіць за пяць відаў знявагаў і абразаў Твайго Беззаганнага Сэрца. Прымі гэтае наша перапрашэнне за блюзнерствы, скіраваныя супраць Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго Дзявоцтва і Твайго Божага Мацярынства. Ахвяруючы Табе гэтае наша перапрашэнне, просім прабачэння для тых, хто не прызнае Цябе за Маці ўсяго чалавецтва і хто сее ў сэрцах дзяцей абыякавасць, ігнараванне і нават нянавісць да Цябе. Урэшце прагнем перапрасіць за знявагі, прычыненыя Табе тымі, хто зневажае Твае святыя выявы.
Маці Божая, аддаем Табе нашыя сэрцы. Ачысці іх, распалі ў іх любоў. Выпрасі нам святло Духа Святога, каб мы маглі пазнаць волю Божую і выканаць яе з Тваёй дапамогаю.
Жадаючы суцешыць і перапрасіць Тваё Беззаганнае Сэрца, распачынаем малітву Святога Ружанца.
Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.
Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.
Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн. (3 разы)
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.
З Евангелля паводле св. Лукі:
[Езус] адышоў ад іх, укленчыў і маліўся, кажучы: «Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца». З’явіўся Яму анёл з неба, суцяшаючы Яго. І, моцна пакутуючы, Ён маліўся яшчэ больш. А пот Ягоны быў, быццам кроплі крыві, што падалі на зямлю (гл. Лк 22, 41–44).
...Устанаўленне Эўхарыстыі сакрамэнтальным чынам папярэджвала падзеі, якія ў хуткім часе павінны былі наступіць, пачынаючы ад канання ў Гетсіманіі. Зноў бачым Пана Езуса, які выходзіць з Вячэрніка, спускаецца з вучнямі ўніз, каб перайсці паток Кедрону і ўвайсці ў Аліўны сад. Хрыстус на малітве перажываў смяротную трывогу, і «пот Ягоны быў, быццам кроплі крыві, што падалі на зямлю» (Лк 22, 44). Распачыналася праліццё Крыві — тае самай Крыві, якую крыху раней Ён ахвяраваў Касцёлу як напой збаўлення ў сакрамэнце Эўхарыстыі; канчаткова яна будзе пралітая на Галгоце і станецца прыладаю нашага Адкуплення (Ecclesia de Eucharistia, 3).
Маці Божая, Ты на працягу стагоддзяў запальвала сэрцы сваіх дзяцей чуйнай любоўю, адары нас ласкаю глыбокай малітвы перад Тваім Сынам, прысутным у Найсвяцейшым Сакрамэнце.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за ўсе грахі і блюзнерствы, якія сталі прычынаю агоніі Хрыста.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце.
Ойча наш…, Вітай, Марыя…(10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Мацвея і св. Яна:
Пілат сказаў ім: «А што мне рабіць з Езусам, якога завуць Хрыстом?» Усе закрычэлі: «Няхай будзе ўкрыжаваны!» <...> І ўвесь народ адказаў: «Кроў Яго на нас і на дзецях нашых» (Мц 27, 22. 25). Тады Пілат узяў Езуса і аддаў на бічаванне (Ян 19, 1).
Становячыся Чалавекам болю, [Езус] усталяваў новую салідарнасць паміж Богам і цярпеннямі чалавецтва.<...> Ён усё гэта ўчыніў з любові да нас, каб паказаць людзям сваю любоў, каб кампенсаваць за іх грэх і ад раз’яднання прывесці іх да адзінства. Ён усё гэта ўчыніў, бо любоў Хрыста была адлюстраваннем любові Бога да людзей <...>. Перад абліччам гэтай таямніцы можна сказаць, што без цярпення і смерці Хрыста любоў Бога да чалавецтва не адкрылася б ва ўсёй сваёй глыбіні і велічы. А з іншага боку, цярпенне і смерць, дзякуючы Хрысту, сталі заахвочваннем, стымулам, пакліканнем да больш ахвярнай любові (Ян Павел II, , 19.10.1988 r.).
Кроў, пралітая пры бічаванні, — гэта кроў новага запавету, які Бог заключыў з намі. Эўхарыстыя робіць жывой і сапраўднай тую ахвяру, якую Хрыстус здзейсніў. Прымаючы Эўхарыстыю, мы не проста ўспамінаем цярпенні Хрыста — мы рэальна яднаемся з Ім, удзельнічаем у Яго ахвяры і атрымліваем магчымасць прыняць гэтую ахвяру ў сэрца, умацавацца ў веры і жыць па-хрысціянску.
Маці Збавіцеля, Ты найлепш ведаеш, што ў нашым жыцці найбольш балюча раніць Твайго Сына. Выпрасі для нас ласку верна і пабожна перажываць вялікую таямніцу веры — Эўхарыстыю.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі занедахоп аскезы, а таксама за распусту і пакланенне целу, так распаўсюджаныя ў сучасным свеце.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру у Тваё непарушнае Дзявоцтва.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Мацвея:
А жаўнеры намесніка, завёўшы Езуса ў прэторыю, сабралі каля Яго цэлую кагорту. І, распрануўшы Яго, надзелі на Яго пурпуровы плашч. І, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысціну. Становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: «Вітай, кароль юдэйскі!» І плявалі на Яго, бралі трысціну і білі Яго па галаве (Мц 27, 27–30).
«Пан Езус у тую ноч, калі быў выданы» (1 Кар 11,23), устанавіў эўхарыстычную Ахвяру свайго Цела і сваёй Крыві. <...> У ёй — незабыўны запавет мукі і смерці Пана. Эўхарыстыя — гэта не толькі прыбліжэнне тае падзеі, але яе сакрамэнтальнае здзяйсненне. Гэта ахвяра Крыжа, якая жыве на працягу стагоддзяў. Гэтую праўду добра перадаюць словы, якімі ў лацінскім абрадзе вернікі адказваюць на прамоўленую святаром акламацыю: «Гэта вялікая таямніца веры» — «Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу!».
Касцёл атрымаў Эўхарыстыю ад Хрыста, свайго Пана, не ў якасці аднаго з многіх каштоўных дароў, але як найвялікшы дар, бо гэта дар самога сябе, дар уласнай асобы ў яе святой чалавечнасці, а таксама дар Яго справы збаўлення. (Ecclesia de Eucharistia, 11).
Маці Балесная, Ты і сёння пакутуеш з-за знявагаў Найсвяцейшага Сэрца Твайго Сына і Твайго Беззаганнага Сэрца, прымі гэтыя нашыя малітвы, няхай яны стануць нашым перапрашэннем і ўміласціўленнем.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі, якія вынікаюць са крывадушнасці людскіх сэрцаў, што кіруюцца зайздрасцю, хцівасцю ці страхам.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Лукі:
Калі павялі Яго [на ўкрыжаванне], схапілі нейкага Сымона Кірэнэйца, які вяртаўся з поля, і ўсклалі на яго крыж, каб нёс за Езусам. Ішло за Ім вялікае мноства людзей і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. А Езус абярнуўся да іх і сказаў: «Дочкі ерузалемскія, не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых» (Лк 23, 26–28).
Як уявіць сабе пачуцці Марыі, якая чула з вуснаў Пятра, Яна, Якуба і іншых Апосталаў словы з Апошняй Вячэры: «Гэта Цела Маё, якое за вас будзе выдана» (Лк 22, 19)? Гэта Цела, выдадзенае на ахвяру і зноў узгаданае ў сакрамэнтальных знаках, было тым самым целам, якое зачалося ў Яе ўлонні! Прыняцце Эўхарыстыі павінна было азначаць для Марыі як бы паўторнае прыняцце ў Яе ўлонні сэрца, якое білася ў рытме Яе сэрца, паўторным перажываннем таго, што асабіста Яна перажыла пад крыжам (Ecclesia de Eucharistia, 56).
Маці Божая, Ты выхоўваеш нас у духу ахвярнай любові, выпрасі нам ласку заўсёды заставацца вернымі той праўдзе, што, ідучы за Хрыстом, мы павінны адрачыся ад саміх сябе і з пакораю прымаць свой штодзённы крыж.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія адкідваюць крыж і ў сваім штодзённым жыцці адносяцца да бліжніх з абыякавасцю ці нават нянавісцю.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Захавай і памнож у нас шанаванне і любоў да Тваіх абразоў.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
З Евангелля паводле св. Лукі:
Калі прыйшлі на месца, званае Чэрап, укрыжавалі там Яго і злачынцаў, аднаго з правага, другога з левага боку. А Езус сказаў: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць». <...> Было ўжо каля шостай гадзіны, і цемра настала па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятай. <...> А Езус закрычаў моцным голасам: «Ойча, у рукі Твае аддаю дух Мой». І, сказаўшы гэта, сканаў (Лк 23, 33–34. 44. 46).
Эўхарыстыя, дзякуючы сваёй цеснай сувязі з ахвяраю на Галгоце, з’яўляецца ахвяраю ў поўным сэнсе, а не толькі ў сэнсе агульным, як бы толькі гаворка ішла пра звыклы дар Хрыста ў якасці духоўнай спажывы для вернікаў, бо дар Яго любові і Яго паслухмянасці ажно да апошняга ўздыху (пар. Ян 10, 17-18) — гэта перадусім дар для Яго Айца. Зразумела — гэта дар таксама для нас, больш за тое, для ўсяго чалавецтва, але галоўным чынам — гэта дар для Айца, гэта таямніца ахвяры, якую Айцец прыняў, адказваючы ўзаемнасцю на бязмежную адданасць свайго Сына, калі Той стаў паслухмяны ажно да смерці (пар. Флп 2, 8), сваёю Айцоўскаю адданасцю (Ecclesia de Eucharistia, 13).
Маці Божая, Ты стаіш пад крыжам, зраненая цярпеннямі і кананнем свайго Сына, але, нягледзячы на балесны меч у Тваім Сэрцы, застаешся вернай кожнаму чалавеку, які праз смерць Хрыста нарадзіўся для новага жыцця з Богам.
У гэтай таямніцы будзем перапрашаць Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі людзей, якія пазбягаюць цярпенняў і крыжа, а шукаюць толькі выгады і задавальнення, адкідваюць дух аскезы, ахвяры і пакаяння.
Пасля кожнай малітвы «Вітай, Марыя» чытаецца просьба: Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.
Ойча наш…, Вітай, Марыя… (10 разоў), Хвала Айцу…
Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, правядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.
О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табою пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі.
Каралева Ружанца Святога, наша Фацімская Пані! Дзякуем Табе за дапамогу, якую Ты нам аказала. Тваё Фацімскае пасланне — гэта праява Мацярынскай любові. Ты прагнеш усіх уратаваць і кожнага хочаш правесці на Неба.
Хвала і праслаўленне Айцу і Сыну, і Духу Святому за гэтую поўную велічы Каралеву Неба, за Яе Фацімскае пасланне і за выслухоўванне нашых просьбаў. Амэн.
Благаслаўлёная Ты, Марыя, пасланая Богам у Фаціму. Ты прынесла свету пасланне надзеі, заклік да малітвы і пакаяння, а таксама просьбу аб кампенсацыі за грахі, якія чыняць сучасныя людзі.
У той час, калі паволі набліжаецца спаўненне Тваіх словаў аб трыўмфе Твайго Беззаганнага Сэрца, мы звяртаемся да Цябе ў духу любові, пакоры і бязмежнага даверу і, яднаючыся з усім Касцёлам, усклікаем да Цябе: «Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца!».
Сёння стаім перад Табою, наша Маці, Маці нашых сем’яў, Маці людзей і ўсіх народаў. Ты ведаеш усе нашыя цярпенні і надзеі, Ты па-мацярынску адчуваеш усе змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўскалыхваюць наш сучасны свет. Просім, прымі нашыя малітвы, скіраваныя ў Найсвяцейшым Духу да Твайго Сэрца, і атулі Мацярынскай любоўю наш чалавечы свет, які мы даручаем Табе, непакоячыся за зямны і вечны лёс нас саміх і ўсіх нашых братоў і сясцёр.
Ты казала са смуткам: «Шмат душаў ідзе на асуджэнне». Сваёй духоўнай дачцэ, Люцыі, Ты тлумачыла, што «сучасны свет заслугоўвае патопу больш, чым у часы Ноя», а ў сваёй фацімскай таямніцы пакінула нам папярэджанне: сёння свет заслужыў вялікую Божую кару. Толькі Бог можа змяніць ход нашай гісторыі, пакласці канец распаўсюджванню вакол нас цывілізацыі смерці, абудзіць у людзей прагненне будаваць новы, лепшы свет. Як вучні Хрыста, пакліканыя да Яго служэння, стоячы сёння перад Табою, мы прагнем разам з усім Касцёлам з’яднацца перад Тваім Беззаганным Сэрцам у прысвячэнні, з якім Твой Сын у любові да нас аддаў сябе Айцу: «І за іх Я прысвячаю сябе, каб і яны былі асвячоныя ў праўдзе» (Ян 17, 19). Прагнем з’яднацца з нашым Адкупіцелем у гэтым прысвячэнні за свет і за чалавецтва — прысвячэнні, якое ў Яго Боскім Сэрцы мае моц перапрашэння і кампенсацыі за грахі.
Сёння аддаемся Табе безаглядна, каб кожны з нас быў «цалкам Твой», ажно на вякі, каб нішто не адлучыла нас ад Езуса, Збаўцы свету. Няхай нашае прысвячэнне ў еднасці з прысвячэннем Твайго Сына мае моц перамяніць навакольны свет. Няхай яно агорне ўсіх людзей і дапаможа перамагчы ўсялякае зло, якое дух цемры здольны пасяліць у сэрцы чалавека і ў яго ўчынках — тое, якое ўжо распаліў у наш час.
Просім Цябе, Марыя! Пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца — шлях, які вядзе сучасны свет да Бога. Просім, «ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды!».
Дапамажы нам моцаю Духа Святога перамагаць усялякі грэх, грэх у кожным яго абліччы: у нас саміх і вакол нас.
Няхай наш дзіцячы давер будзе Тваёю прыладаю, якую Ты выкарыстаеш згодна з Божаю воляю, каб настала цывілізацыя любові, згоды і святасці жыцця — у нас, нашых сем’ях і ўсіх народах.
Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная магутнасць Адкуплення — магутнасць міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі!
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прыйдзі Валадарства Тваё праз Беззаганнае Сэрца Марыі. Амэн.
Кiрые, элейсон, Хрыстэ, элейсон, Кiрые, элейсон,
Хрыстэ, пачуй нас, Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, – змiлуйся над намi.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, адзiны Божа, – змiлуйся над намi.
Святая Марыя, – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi ласкi Божай,
Мацi міласэрнасці,
Мацi надзеі,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,
Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Каўчэг Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Палёгка мігрантаў,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева Апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца святога,
Каралева сем’яў,
Каралева супакою,
Каралева Беларусі, – малiся за нас.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, якi бярэш на сябе грахi свету, – змiлуйся над намi.
С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.
Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.
Тваёй абароне аддаёмся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная.
О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.
Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.
(на выбар, 15 хвілін)